Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Рашэньнем Страйкавага Камітэту прадпрымальнікаў Рэспублікі Беларусь ад 16 сакавіка 2003 году ў Беларусі абвешчаная новая акцыя пратэсту прадпрымальнікаў “паход у “парлямэнт”. 1 красавіка 2003 году прадстаўнікі прадпрымальнікаў розных рэгіёнаў Рэспублікі Беларусь а 10.00 намерваюцца прыйсьці да будынку “нацыянальнага сходу” Рэспублікі Беларусь і Савету міністраў Рэспублікі Беларусь (пл. Незалежнасьці, Дом ураду, помнік У.Леніну).
Асноўных патрабаваньняў чатыры:
-- адмяніць новыя рабаўнічыя і бязглуздыя Дэкрэты прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь, зьвязаныя з сацыяльным страхаваньнем аб адзіным падатку для прадпрымальнікаў.
-- спыніць канфіскацыю маёмасьці ў грамадзянаў па фармальных і надуманых прызнаках.
-- зьменшыць стаўкі адзінага падатку ў тры разы.
-- зьменшыць аплату за камунальныя паслугі для насельніцтва да сумы, якая ня будзе пераўзыходзіць 30% ад пражытнога мінімуму.