Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
1718 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Пераход да актыўных дзеяньняў
14:22, 17/03/2003

Арганізатары Народнага маршу “За лепшае жыцьцё!” заклікаюць усе палітычныя і грамадзкія сілы краіны падтрымаць акцыі пратэсту 25 сакавіка (Дзень Волі) і 26 красавіка (Чарнобыльскі Шлях). Пра гэта на прэсавай канфэрэнцыі ў Менску заявіў сябра аргкамітэту грамадзянскае ініцыятывы “Хартыя’97” Мікалай Халезін, каардынатар руху ЗУБР Уладзімер Кобец, старшыня рэспубліканскага грамадзкага аб’яднаньня “Пэрспэктыва” Анатоль Шумчанка, намесьнік старшыні Страйкаму прадпрымальнікаў Рэспублікі Беларусь Леанід Каліценя. Удзельнікі прэс-канфэрэнцыі паведамілі таксама, што на дадзены час выпрацоўваецца агульны стратэгічны плян апазыцыі па дзеяньнях цягам гэтага году. Гэты плян, паводле іх, будзе даведзены да вядомасьці усіх партыйных актывістаў, пройдзе ўзгадненьне. І, прыкладна, праз тры-чатыры тыдні пачне ажыцьцяўляцца.

На прэсавай канфэрэнцыі арганізатары Народнага маршу падсумавалі вынікі агульнарэспубліканскага страйку прадпрымальнікаў і акцыі пратэсту “Народны марш “За лепшае жыцьцё!”. Асноўны вынік акцыі 12 сакавіка, паводле чальца аргкамітэту грамадзянскае ініцыятывы “Хартыя’97” Мікалая Халезіна, гэта рашэньне Міністэрства эканомікі Беларусі не падвышаць да канца году тарыфы на камунальную плату. “Мы дасягнулі таго, чаго плянавалі. І першы крок з боку ўлады па адступленьні ад таго бар’еру, да якога яна падыйшла, адбыўся. Акрамя таго, Аляксандар Лукашэнка асабіста заявіў пра тое, што рэзкіх скачкоў падвышэньня коштаў на камунальныя паслугі ў Беларусі больш ня будзе”, -- заявіў Халезін. Ён таксама нагадаў, што акцыя Народны марш атрымала падтрымку з боку практычна ўсіх палітычных і грамадзкіх сілаў Беларусі. У падтрымку арыштаваных арганізатараў Народнага маршу -- Людмілы Гразновай, Андрэя Саньнікава, Зьмітра Бандарэнкі і Леаніда Малахава - выступілі праваабарончая арганізацыя “Міжнародная Амністыя”, Міжнародная ліга правоў чалавека, Аб’яднаная грамадзянская партыя, партыя БНФ “Адраджэньне”, рух ЗУБР, Беларускі Гэльсынскі камітэт, Зьвяз беларусаў замежжа, Зьвяз моладзі пры Згуртаваньні беларусаў Канады, прадстаўнікі Ўсебеларускага сходу інтэлігенцыі і г.д.

На дадзены час, паволе Халезіна, супрацоўнікі міліцыі спрабуюць уручыць позвы яшчэ двум арганізатарам Народнага маршу -- Валянціну Голубеву і Анатолю Шумчанку. І таму сёньня, лічыць Мікалай Халезін, важныя ня толькі дзеяньні грамадзкасьці, але і дзеяньні журналістаў. “Бо калі гэта тэма сыйдзе з газэтных палос, і людзі, якія выйшлі на вуліцу, у тым ліку і за лепшае жыцьцё журналістаў, будуць кінутыя, нічога добрага нас не чакае. Сёньня журналісты павінны аб’яднацца дакладна так, як гэта было ў 1996, 1997, 1998 гадох”, - заявіў сябра аргкамітэту Хартыі.

У адказ на гэта, у Мікалая Халезіна пацікавіліся: якое яго стаўленьне да адсутнасьці на судовых працэсах над арганізатарамі маршу прадстаўнікоў місіі АБСЭ ў Менску і замежных амбасадаў, што стала некаторым нонсэнсам.

“Нас гэта вельмі занепакоіла, -- сказаў Халезін, -- дзеяньні цяперашняй амэрыканскай амбасады, дзеяньні цяперашняй місіі АБСЭ – гэта палітычны вандалізм. Амэрыканская амбасада нават не выказала свайго стаўленьня да акцыі. Што тычыцца АБСЭ, то для яе, напэўна, сёньня самае галоўнае захаваць свой офіс. І ўсё гэта разам – наступствы прызнаньня “палаткі”. Калі яе прызналі, стала зразумела, што АБСЭ будзе ўсялякім чынам асуджаць дэмакратычную апазыцыю, і, напэўна, падтрымліваць дзеяньні Лукашэнкі, накіраваныя на ліквідацыю гэтай апазыцыі”.

Старшыня рэспубліканскага грамадзкага аб’яднаньня “Пэрспэктыва” Анатоль Шумчанка пацьвердзіў, што ў агульнарэспубліканскім страйку прыняла ўдзел каля 100 тысячаў прадпрымальнікаў з 30 гарадоў Беларусі. Пры гэтым, акцыі пратэсту прадпрымальнікаў будуць працягвацца. У якім фармаце яны будуць працягвацца, беларускія прадпрымальнікі, паводле Шумчанкі, пакуль не вызначыліся. Заўтра ў Менску пройдзе Рада прадпрымальнікаў Рэспублікі Беларусь, дзе будзе абмяркоўвацца стратэгія далейшых дзеяньняў прадстаўнікоў дробнага бізнэсу. Аднак ужо сёньня можна сказаць, што прадпрымальніцкія структуры Беларусі падтрымаюць акцыі пратэсту 25 сакавіка і 26 красавіка. Разам з гэтым прадпрымальнікі абяцаюць праводзіць “уласныя” акцыі пратэсту.

Намесьнік старшыні Страйкаму прадпрымальнікаў Беларусі Леанід Каліценя таксама пацьверздіў, што прадпрымальнікі ў барацьбе за свае правы не зьбіраюцца спыняцца на акцыі 12 сакавіка. На бліжэйшы час Страйкавы камітэт прадпрымальнікаў плянуе правядзеньне акцыі “Масавы паход у парлямэнт”, мэта якой адмена новых дэкрэтаў прэзыдэнта аб сацыяльным страхаваньні і аб адзіным падатку. Страйкам плянуе прывесьці да сьценаў “парлямэнту” як мага болей людзей незадаволеных гэтымі дэкрэтамі і прымусіць “парлямэнт” адмяніць іх. Страйкам таксама выказаў сваю падтрымку будучых акцыяў 25 сакавіка і 26 красавіка.

Пра актыўнасьць дзеяньняў моладзевага руху ЗУБР пры падрыхтоўцы агульнарэспубліканскага страйку прадпрымальнікаў і Народнага маршу 12 сакавіка распавёў каардынатар руху ЗУБР Уладзімер Кобец. Вынікам гэтай актыўнасьці стала правядзеньне акцыяў у падтрымку Народнага маршу ў рэгіёнах Беларусі і за мяжой. Быў таксама адзначаны масавы ўдзел “зуброў” у Народным маршы ў сталіцы Беларусі. Акрамя таго, актывісты руху ЗУБР вельмі актыўна працавалі з прадпрымальнікамі. Гэта, у сваю чаргу пацьвердзіў старшыня РАТ “Пэрспэктыва” Анатоль Шумчанка. Паводле ягоных словаў, удзельнікі руху вельмі дапамаглі ім у падрыхтоўцы страйку, і прадпрымальніцкія структуры і надалей плянуюць супрацоўнічаць з “зубрамі”.

У канцы прэсавай канфэрэнцыі Анатоль Шумчанка сказаў, што, на яго думку, зьяўляецца галоўным вынікам акцыі: “Прадпрымальніцкі рух у Беларусі сёньня перажывае пераломны момант. Размовамі на кухнях нічога ня зьменіш. Той зарад, які атрымалі ў часе Народнага маршу, вельмі пэрспэктыўны. Нашая тактыка будзе мяняцца ў бок актыўных дзеяньняў. Несьці ўрон мы не зьбіраемся. Мы пераходзім да актыўных дзеяньняў”.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: