Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
1718 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



БТ-4 чакайце ўвосень
11:31, 17/03/2003, Ірына Чарняўка, «Белорусская газета»

Чарговы беларускі тэлеканал пачне працу ўвосень. Пра гэта паведаміў генэральны дырэктар Белтэлерадыёкампаніі Ягор Рыбакоў 12 сакавіка на прэсавай канфэрэнцыі ў Горадні. Новы канал, паводле Рыбакова, будзе створаны на базе пяці абласных тэлерадыёаб’яднаньняў (ТРА). Ужо працуе яго дырэкцыя на чале з старшынёй Віцебскага ТРА Аляксандрам Семярнёвым. Якая будзе форма, канцэпцыя, сетка вяшчаньня яшчэ ня вызначана. “Адзінае, што я магу сказаць, -- канал будзе, і будзе ўвосень, усё астатняе абмяркоўваецца”, -- заявіў Рыбакоў.

У Горадні Ягор Рыбакоў кіраваў двухдзённым сэмінарам, на які зьехаліся каля 40 работнікаў НДТРК: практычна ўсё кіраўніцтва зь Менску і спэцыялісты ўсіх абласных ТРА. На базе гарадзенскае студыі яны, як паведамляецца ў выпушчаным з гэтае нагоды прэс-рэлізе, “удасканалілі дзейнасьць кампаніі, абменьваліся досьведам, падвышалі кваліфікацыю спэцыялістаў”.

Зараз, паводле яго, у рэспубліцы праходзіць маштабнае соцдасьледваньне густаў аўдыторыі, на падставе вынікаў якога і будзе распрацоўвацца канцэпцыя новага тэлеканалу. Абмяркоўваецца і імя новага нацыянальнага каналу. Паводле Рыбакова назва “Спадчына”, якая мусіруецца ў друку, памылковая. Назвы пакуль няма.

Вядома, што вяшчаньне новага каналу будзе ісьці на частотах, якія зараз займаюць ТРА. У заходніх рэгіёнах гэта частоты каналу “Культура”. “Вяшчаньне расейскіх каналаў будзе зьмяншацца настолькі хутка, наколькі будзе разьвівацца нацыянальнае вяшчаньне, -- безапеляцыйна заявіў Рыбакоў. – Гэта частоты не тэлеканалаў “Россия” ці “Культура”, гэта частоты Рэспублікі Беларусь, і мы іх будзем выкарыстоўваць для пашырэньня нацыянальнага вяшчаньня”.

Кіраўнік НДТРК прызнаў, што новы нацыянальны канал ня здолее канкурыраваць з расейскімі па якасьці вяшчаньня. Больш за тое, фільмы, якія трансьлююцца зараз абласнымі студыямі, неліцэнзаваныя: “Фільмы -- скрадзеныя”. Так, крадзем, але судоў не баімося. Любы кабельны апэратар на тэрыторыі Беларусі неліцэнзаваны. Пакуль у нас няма іншага выхаду. За ўсё трэба плаціць – гэта мая прынцыповая пазыцыя. І мы вырашаем гэтую праблему: ствараем новы тэлеканал, на якім будзе толькі ліцэнзаваны прадукт”.

З пачатку сёлетняга году аб’ём вяшчаньня абласных тэлестудыяў дасягнуў 13,5 гадзіны ў суткі. Згодна распрацаванай праграме пераабсталяваньня рэгіянальных ТРА, сёлета Белтэлерадыёкампанія выдаткоўвае 500 тыс.даляраў на закупку новае тэхнікі. Фінансаваньне ўсіх рэгіянальных студыяў павялічыцца на траціну.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: