Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 1819 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНА ДНЯ 
Замежнікі
15:13, 18/03/2003

По виду – лет сорока с лишним.
Рот какой-то кривой. Выбрит гладко. Брюнет.
Правый глаз черный, левый – почему-то зеленый.
Брови черные, но одна выше другой.
Словом – иностранец.
Михаил Булгаков. «Мастер и Маргарита»

Зараз нават і не згадаю, колькі мне было гадоў, калі я ўпершыню ўбачыў гэтых дзіўных людзей – замежнікаў. Толькі памятаю, што першы, якога адразу здолеў адрозьніць ад суайчыньнікаў, быў цёмнаскурым. Ён, хутчэй за ўсё, быў студэнтам; хутчэй за ўсё вучыўся ў нас якому-небудзь трактарнаму рамяству, і, ўжо дакладна, паходзіў з Афрыкі. Магу меркаваць, што зьвёз ён ад нас ў сонечную Гану ня толькі атрыманыя веды, але і нявесту-камсамолку, якая ўгледзіла ў цёмнаскурым хлопцы свой шчасьлівы лёс.

 ПАЛIТЫКА 

Адкрыты ліст Юры Хадыкі прэзыдэнту ЗША Джорджу Бушу
17:15, 18/03/2003

Спадар Прэзыдэнт,

Я пішу Вам з Беларусі - краіны, дзе правы й свабоды чалавека не паважаюцца, а людзі, якія іх бароняць, перасьледуюцца міліцыяй і гэтак званымі "праваахоўнымі органамі". Але ў нас няма ні аб`ектыўнага суду, ні пракуратуры, якая б абараняла закон.

Лукашэнка цэніць сяброўства Хатамі
15:41, 18/03/2003

Аляксандар Лукашэнка 18 сакавіка накіраваў віншаваньне прэзыдэнту Іслямскай Рэспублікі Іран Сэеду Махамаду Хатамі з нагоды дзесяцігодзьдзя ўсталяваньня дыпляматычных зносінаў паміж Беларусьсю і Іранам. За гэты пэрыяд дзякуючы курсу на ўмацвааньне сувязяў нашыя краіны дасягнулі значных вынікаў у палітычнай, гандлёва-эканамічнай і гуманітарнай абласьцях. Іх патэнцыял надае ўпэўненасьць, што двухбаковае супрацоўніцтва будзе і далей пашырацца, гаворыцца ў пасланьні.

Міністар інфармацыі плянуе расправіцца з інтэрнэт-выданьнямі
13:50, 18/03/2003

“У праекце новай рэдакцыі закону аб СМІ пойдзе размова і пра Інтэрнэт-выданьні. Гэтым таксама трэба займацца, вызначыць прававыя рамкі. Я зараз жа нічога ня могуць зрабіць ўладальніку вэб-выданьня – нават калі там зьявіцца некарэктная ці скажоная інфармацыя”, -- заявіў у інтэрвію, апублікаваным ў сёньняшнім нумары “Советской Белоруссии”, міністар інфармацыі Беларусі Міхаіл Падгайны.

«Палатачнікі» працягваюць абараняць Хусэйна
13:49, 18/03/2003

Ваенныя дзеяньні ЗША супраць Іраку прывядуць да расколу сусьветнай супольнасьці і справакуюць новыя ваенныя канфлікты. Такую думку ў інтэрвію “Интерфаксу” ў аўторак выказаў кіраўнік камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бясьпецы верхняй палаты беларускага “парлямэнту” Мікалай Чаргінец. “Дзеяньні Буша нагадваюць дзеяньні слана ў краме посуду: ён гатовы разьнесьці ўсю краму толькі таму, што яму не падабаецца як сябе паводзяць іншыя”, -- заявіў “парлямэнтар”.

Беларускія дыпляматы пакуль застаюцца «жывым шчытом»
13:48, 18/03/2003

Зь беларускіх грамадзянаў у Іраку па-ранейшаму застаецца толькі два дыпляматы. Як паведаміў БелаПАН прэсавы сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных, яны маюць усе інструкцыі на выпадак пачатку ваенных дзеяньняў у гэтым рэгіёне. У прыватнасьці, як паведаміў прэсавы сакратар, беларускія дыпляматы “выедуць з Іраку наземным транспартам у адну зь межавых дзяржаваў”. На мінулым тыдні каля 180 грамадзянаў Беларусі, якія працавалі ў Іраку па беларускіх і расейскіх кантрактах, былі эвакуяваныя з гэтай краіны. Як падкрэсьліў Андрэй Савіных, міжнародная супольнасьць павінна працягваць прыкладаць намаганьні па мірным урэгуляваньні пытаньня вакол Іраку. Такая, паводле яго, пазыцыя беларускага боку.

Якая мiсiя ў мiсii АБСЭ?
12:45, 18/03/2003, Алесь Сіліч, Народная воля

Чатыры грамадзянiна Беларусi Людмiла Гразнова, Зьмiцер Бандарэнка, Андрэй Саньнiкаў i Леанiд Малахаў, згодна з клясыфiкацыяй праваабарончай арганiзацыi "Мiжнародная амнiстыя", сталi ў канцы мiнулага тыдня "вязьнямi сумленьня". Як вядома, iх кiнулi за краты на пятнаццаць сутак. Зьдзiўляе пазыцыя Арганiзацыi па бясьпецы i супрацоўнiцтве ў Эўропе (АБСЭ), чыя мiсiя вось ужо два месяцы нiбы працуе ў Менску. Сутнасьць гэтай пазыцыi, на мой погляд, адсутнасьць зразумелай пазыцыi. Рэжым Лукашэнкi ў чарговы раз растаптаў правы чалавека, а мiсiя АБСЭ -- нi слова...

Дыплямат кажа ня ўсё
12:38, 18/03/2003, Раман Якаўлеўскі, Независимая газета

У Менску разгарэўся скандаль, выкліканы публікацыяй “Расейскі амбасадар у ролі беларускага змоўшчыка”. Нагадаем, у публікацыі размова ішла пра тое, што Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар РФ у Беларусі Аляксандар Блохін заснаваў у Менску закрыты “Клюб дзелавых людзей”, паседжаньні якога праходзяць у элітнай рэстарацыі, якая належыць расейскім інвэстарам. Там на "тайных вячэрах” амбасадар абмяркоўвае з расейскімі бізнэсоўцамі мэтады ўплыву на беларускі ўрад.

Менчукі лічаць, што выбары нічога не зьменяць
12:33, 18/03/2003

46 адсоткаў жыхароў гораду Менску, якія не прынялі ўдзелу ў выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў, матывавалі свае дзеяньні тым, што выбары нічога ня зьменяць. Пра гэта яны заявілі падчас зандажу грамадзкае думкі, які правяла 3-6 сакавіка сацылягічная служба “Зеркало” інфармацыйнай кампаніі БелаПАН. Усяго было апытана 500 менчукоў-выбарцаў.

«SALZBURGER NACHRICHTEN»: Лукашэнка правакуе Вашынгтон
12:11, 18/03/2003, Радыё Свабода

Ірацкая палітыка Беларусі ўсё больш раздражняе ЗША. Як піша са спасылкай на крыніцы ў дыпляматычных колах ЗША маскоўскі карэспандэнт аўстрыйскай “Salzburger Nachrichten”, сваёй дзёрзкасьцю Лукашэнка правакуе Вашынгтон на разгляд адпаведнага сцэнару ў дачыненьні да Менску.

Заява Праваабарончага цэнтру «Вясна»
11:10, 18/03/2003

Улады Беларусі абмяжоўваюць і парушаюць правы грамадзянаў на мірныя сходы, гарантаваныя Канстытуцыяй і міжнароднымі актамі ў галіне правоў чалавека, ратыфікаванымі Рэспублікай Беларусь. Затрыманьні і арышты арганізатараў сацыяльнай акцыі пратэсту Народны марш “За лепшае жыцьцё”, які адбыўся ў Менску 12 сакавіка 2003 года, сьведчаць пра тое, што ўлады баяцца масавых праяваў сацыяльнага пратэсту.

Узровень свабоды слова ў сьвеце
11:05, 18/03/2003, Росбалт

Першыя месцы ў рэйтынгу краінаў па ўзроўню свабоды слова занялі Фінляндыя, Ісляндыя, Нарвэгія і Нідэрлянды. Да такой высновы прыйшла арганізацыя “Рапарцёры без межаў”, якая апублікавала ў панядзелак гэты рэйтынг на сайце www.rsf.fr. ЗША занялі 17-ае месца. Сярод краінаў СНД Таджыкістан заняў 86-е месца, Кіргізія — 98, Азэрбайджан — 101, Украіна — 112, Казахстан — 116, Узбэкістан — 120, Расея — 121, Беларусь — 124, Туркмэністан — 136. У маніторынг не ўвайшлі Армэнія, Грузія і краіны Балтыі, бо ў арганізацыі адсутнічала дакладная інфармацыя. Дасьледваньне праводзілася сярод 139 краінаў сьвету.

Леанід Козік: Не ўмешвайцеся ў справы Іраку
11:05, 18/03/2003

Беларусь па-ранейшаму выступае за мірнае ўрэгуляваньне ірацкага пытаньня. Учора, 17 сакавіка, старшыня Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларусі Леанід Козік сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным амбасадарам Іраку ў Беларусі Салманам Зэйданам. На сустрэчы закраналіся пытаньні эканамічнага супрацоўніцтва Беларусі і Іраку, а таксама сытуацыя, датычная магчымай ваеннай агрэсіі ЗША супраць Іраку. На думку бакоў, Ірак выконвае ўсе сьцверджаньні рэзалюцыі ААН, адпаведна, няма падставаў для разгортваньня вайсковых дзеяньняў. Леанід Козік падкрэсьліў, што Фэдэрацыя неаднаразова выступала за кансалідацыю ўсіх дзяржаваў вакол такіх прынцыпаў міжнародных стасункаў, як неўмяшальніцтва ва ўнутраныя справы іншай краіны.

Славянафілія і славянафобія
11:00, 18/03/2003, Алена Данэйка, Георгі Ільічоў, «Известия»

Расейцы і беларусы не сышліся ў думках аб пэрспэктывах аб`яднаньня. Ідэя стварэньня адзінай дзяржавы Расеі й Беларусі карыстаецца значна большай папулярнасьцю ў першай, чым у другой, -- пра гэта сьведчаць вынікі апошніх сацыялягічных дасьледваньняў.

“Міжнародная амністыя”: свабоду арганізатарам Народнага маршу!
10:54, 18/03/2003

Галяндзкае аддзяленьне праваабарончай арганізацыі “Міжнародная амністыя” зьвярнулася з адкрытым лістом да Аляксандра Лукашэнкі, у якім выказала занепакоенасьць арыштам арганізатараў Народнага маршу “За лепшае жыцьцё!” Людмілы Гразновай, Андрэя Саньнікава, Зьмітра Бандарэнкі і Леаніда Малахава. “Міжнародная амністыя” лічыць арыштаваных палітыкаў вязьнямі сумленьня і заклікае ўлады неадкладна вызваліць іх.

 ГАЛОЎНАЕ 
Андрэй Саннікаў: «Энергетычнае супрацоўніцтва Беларусі з Еўропай скасаванае з прычыны рэпрэсій супраць апазіцыі» • 15:26, 25/09/2007
Кіраўнік ПАРЕ: «Дыялог з Беларуссю немагчымы без вызвалення палітвязняў» • 09:49, 25/09/2007
Улада ў адказе за арышты напярэдадні Еўрапейскага Марша • 14:43, 24/09/2007
Фэст «Права быць свабодным» (Фотарэпартаж) • 09:49, 24/09/2007
Фэст у Луцку: Беларусы маюць права на свабоду • 18:06, 23/09/2007
Тэлеканал «Белсат» пачне працаваць 10 снежня • 13:48, 23/09/2007
Лукашенко: «Газпром» наживается на Беларуси • 17:37, 22/09/2007
Уначы міліцыя затрымала аўтобусы з гасцямі рок-фэсту «Права быць свабодным» • 01:29, 22/09/2007
Аляксандр Мілінкевіч запрасіў лідэраў Еўропы на Еўрапейскі Марш • 11:15, 21/09/2007
Першыя крокі павінны зрабіць улады Беларусі • 09:50, 21/09/2007
 НАВIНА ДНЯ 
Вынікі агульнарэспубліканскага страйку прадпрымальнікаў 12 сакавіка
11:10, 18/03/2003, РГА «Пэрспэктыва»


 ЭКАНОМIКА Й СОЦЫЮМ 

Французскім інвэстарам Беларусь не падабаецца
17:12, 18/03/2003

Абмежаваньне прыватнай уласнасьці перашкаджае стварэньню спрыяльнага інвэстыцыйнага клімату Беларусі, што негатыўна ўплывае на прыцягненьне замежных інвэстараў. Такую думку выказаў у інтэрвію “Интерфаксу” Надзвычайны і Паўнамоцны амбасадар Францыі ў Беларусі Стэфан Шмелеўскі.

Рамонт -- не раскоша
15:36, 18/03/2003

Не пасьпела ўчора “СБ” паведаміць пра абвал балконаў у вёсцы Мішкавічы Шумілінскага раёну, як прыйшло падобнае паведамленьне зь Менску. У доме па вул. Антонаўскай працяканьне даху пацягнула разбурэньне часткі сьцяны і праз гэта зсунулася ваконная перамычка. Толькі экстранае ўмяшальніцтва спэцыялістаў мясцовага ЖРЭО, навукова-дасьледчага і праектна-канструктарскага інстытута будаўніцтва прадухіліла драматычнае разьвіцьцё падзеяў. Але дзе гарантыя, што гэтага ўдасца пазьбегнуць у іншых выпадках?

Пітную ваду піць немагчыма
13:03, 18/03/2003

Толькі 17 адсоткаў менчукоў лічаць якасьць пітной вады добрай для піцьця і прыгатаваньня ежы. 45 адсоткаў прызнаюць яе здавальняючай і 35 адсоткаў – благой. Такія дадзены зандажу грамадзкай думкі, праведзенага сацыялягічнай службай «Зеркало» інфармацыйнай кампаніі БелаПАН 3-6 сакавіка сёлетняга году па даручэньні прадстаўніцтва Арганізацыі Аб`яднаных Нацыяў (ААН) у Беларусі.

Усім разьлічыцца. Да 1 траўня
11:23, 18/03/2003, Наталья Гриб, «Белорусская газета»

18 сакавіка ўрад Беларусі зноў разгледзіць праблему рахункаў за энэргарэсурсы і электраэнэргію. Як паведаміла нашая крыніца ва ўрадзе, дадзенае пытаньне было адкладзенае на мінулым прэзыдыюме, бо дакумэнты паступілі за паўгадзіны да пачатку паседжаньня.

У Бабруйску пабудуюць лядовы палац
11:23, 18/03/2003

Яшчэ адно маштабнае будаўніцтва распачынаецца ў Магілёўскай вобласьці. У Бабруйску ўзьвядуць другі ў вобласьці лядовы палац, які будзе адпавядаць усім міжнародным стандартам. Зьмяшчальнасьць хакейнага храма невялікая – усяго 1 тысяча гледачоў.

Беларускія трактары будуць экспартаваць у Лаос
11:19, 18/03/2003

Шырокі спэктар двухбаковага ўзаемадзеяньня абмеркавалі Надзвычайны і Паўнамоцны амбасадар Беларусі ў Расеі Ўладзімер Грыгор’еў і кіраўнік дыпляматычнае місіі Лаоскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі Тхонгсаван Фомвіхан. Сустрэча Ўладзімера Грыгор’ева з лаоскім амбасадарам адбылася 17 сакавіка па просьбе замежнага дыплямата.

У 2003 годзе ў Беларусі будзе зарэгістравана больш за 230 тысячаў беспрацоўных
11:19, 18/03/2003

Паводле прагнозаў спэцыялістаў, у 2003 годзе дзяржаўнай службай занятасьці будзе зарэгістравана ня менш за 233,2 тысячы беспрацоўных. Як паведаміў БелаПАН намесьнік дырэктара дэпартамэнту па занятасьці Міністэрства працы й сацыяльнай абароны Беларусі Мікалай Баранаў, на дадзены час, «пасьля адноснай стабільнасьці цягам працяглага пэрыяду» сытуацыя на рынку працы ў краіне абвастрылася.

У лютым спажывецкія кошты вырасьлі на 1,9 адсоткі
11:17, 18/03/2003

Па выніках лютага спажывецкія кошты ў Беларусі вырасьлі на 1,9 адсоткі, а за 11 дзён сакавіка – яшчэ на 1,3 адсоткі. Такія дадзеныя атрыманыя БелаПАН у Міністэрстве статыстыкі і аналізу.

Беларусь абганяе краіны СНД па аб’ёмах кантрафактнай прадукцыі
11:14, 18/03/2003, economics.pravda.ru

Паводле дадзеных МУС Расеі, летась у Расеі за вытворчасьць кантрафактнай прадукцыі была прыпыненая дзейнасьць 350 прадпрыемстваў з 30 тысячаў правераных супрацоўнікамі міліцыі. У іх канфіскавалі падробак амаль на 280 млн. рублёў, распачалі амаль 3 тыс. крымінальных справаў і прыцягвалі да адказнасьці больш за 7 тыс. чалавек. Абганяюць Расею хіба што іншыя краіны СНД: на Ўкраіне доля кантрафактнай прадукцыі – 90%, у Беларусі—94%.

 ГАЛОЎНАЕ 
95 процентов белорусских интернет-магазинов могут быть закрыты • 12:40, 25/09/2007
Новые проблемы белорусского сахара • 10:49, 25/09/2007
Академик Никитченко: В Беларуси приписали к урожаю около 1,5 млн. зерна • 13:00, 24/09/2007
Растет дефицит торгового сальдо и падает рентабельность • 10:45, 24/09/2007
Как один пенсионер правду ищет • 14:38, 23/09/2007
Грядет либерализация рынка связи • 12:56, 21/09/2007
СП па перапрацоўцы вуглёў створаць ужо праз тыдзень • 09:57, 21/09/2007
Мобильный контроль усилится • 10:16, 20/09/2007
В Беларуси может быть изменен порядок ввоза автомобилей • 17:24, 19/09/2007
Среди неплательщиков – в основном госпредприятия • 10:28, 19/09/2007
 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: