Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 1819 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



“Міжнародная амністыя”: свабоду арганізатарам Народнага маршу!
10:54, 18/03/2003

Галяндзкае аддзяленьне праваабарончай арганізацыі “Міжнародная амністыя” зьвярнулася з адкрытым лістом да Аляксандра Лукашэнкі, у якім выказала занепакоенасьць арыштам арганізатараў Народнага маршу “За лепшае жыцьцё!” Людмілы Гразновай, Андрэя Саньнікава, Зьмітра Бандарэнкі і Леаніда Малахава. “Міжнародная амністыя” лічыць арыштаваных палітыкаў вязьнямі сумленьня і заклікае ўлады неадкладна вызваліць іх.

Паважаны спадар Прэзыдэнт,

Мы глыбака занепакоеныя арыштам Андрэя Саньнікава, Людмілы Гразновай, Зьмітра Бандарэнкі і Леаніда Малахава за тое, што яны скарысталі сваё законнае права на свабоду самавыказваньня, а таксама свабоду сходаў і асацыяцыяў. Арышт адбыўся насуперак міжнародных праваабарончых забавязкаў, узятых на сябе ўрадам, такіх, як артыкул 19 і 20 Міжнароднага пагадненьня па грамадзянскіх і палітычных правох.

“Міжнародная амністыя” лічыць Саньнікава, Гразнову, Бандарэнку і Малахава вязьнямі сумленьня і заклікае Вас неадкладна і без усялякіх умоваў вызваліць іх.

Мы таксама заклікаем Вас захоўваць правы чалавека і паважаць асноўныя свабоды грамадзянаў у Вашай краіне:

-- ніхто не мусіць прыціскацца незаконным арыштам і затрыманьнямі (арт.7 Усеагульнай Дэклярацыі Правоў Чалавека)

-- кожны чалавек мае права на самавыказваньне (арт.19 Дэклярацыі)

-- кожны чалавек мае права на свабоду сходаў і асацыяцыяў (арт.20 Дэклярацыі).

З павагаю,
Ян ван дэр Мэлен,
Эрык Кісінг,
Гаага, 14 сакавіка.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: