Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У лютым спажывецкія кошты вырасьлі на 1,9 адсоткі 11:17, 18/03/2003
Па выніках лютага спажывецкія кошты ў Беларусі вырасьлі на 1,9 адсоткі, а за 11 дзён сакавіка – яшчэ на 1,3 адсоткі. Такія дадзеныя атрыманыя БелаПАН у Міністэрстве статыстыкі і аналізу.
У студзені спажывецкія кошты павялічыліся на 4,3 адсоткі. Такім чынам, з пачатку году іх рост склаў 7,7 адсоткі пры гадавым прагнозе ўрада й Нацыянальнага банку ў 18-24 адсоткі. За студзень-люты і ў першы тыдзень сакавіка 2002 году кошты ў Беларусі павялічыліся на 10,8 адсоткі. У лютым 2003 году спажывецкія кошты ў Расеі вырасьлі на 1,6 адсоткі (з пачатку году - на 4,1), ва Ўкраіне - на 1,1 (на 2,6), у Казахстане - на 0,5 (на 1,5).