Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Леанід Козік: Не ўмешвайцеся ў справы Іраку 11:05, 18/03/2003
Беларусь па-ранейшаму выступае за мірнае ўрэгуляваньне ірацкага пытаньня. Учора, 17 сакавіка, старшыня Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларусі Леанід Козік сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным амбасадарам Іраку ў Беларусі Салманам Зэйданам. На сустрэчы закраналіся пытаньні эканамічнага супрацоўніцтва Беларусі і Іраку, а таксама сытуацыя, датычная магчымай ваеннай агрэсіі ЗША супраць Іраку. На думку бакоў, Ірак выконвае ўсе сьцверджаньні рэзалюцыі ААН, адпаведна, няма падставаў для разгортваньня вайсковых дзеяньняў. Леанід Козік падкрэсьліў, што Фэдэрацыя неаднаразова выступала за кансалідацыю ўсіх дзяржаваў вакол такіх прынцыпаў міжнародных стасункаў, як неўмяшальніцтва ва ўнутраныя справы іншай краіны.