|
|
||||||||||||||||||||
![]()
УСЕ ПРАЕКТЫ
|
Адкрыты ліст Юры Хадыкі прэзыдэнту ЗША Джорджу Бушу 17:15, 18/03/2003 Я пішу Вам з Беларусі - краіны, дзе правы й свабоды чалавека не паважаюцца, а людзі, якія іх бароняць, перасьледуюцца міліцыяй і гэтак званымі "праваахоўнымі органамі". Але ў нас няма ні аб`ектыўнага суду, ні пракуратуры, якая б абараняла закон. Раніцай 17 сакавіка 2003 года міліцыя паспрабавала арыштаваць мяне толькі за тое, што я выступіў на мітынгу ў абарону эканамічных і сацыяльных правоў грамадзянаў. Мне ўдалося пакуль пазьбегнуць судовай расправы і зараз я мушу два месяцы хавацца. Але гэта лепш чым 15 сутак карцэру: дзе людзі не распранаюцца і сьпяць на голых дошках, дзе сталы смурод ад прыбіральні, дзе праз закратаванае вакенца пад стольлю бачны толькі кавалачак неба, адкуль не выводзяць на сьвежае паветра, дзе можна памыцца адзін раз на тыдзень, а пагаліцца нельга наагул. З такімі "папраўчымі" мерамі знаёмыя у нас на Беларусі тысячы людзей - палітычных праціўнікаў рэжыму. Сам я, стары чалавек, сядзеў за кратамі чатыры разы толькі за тое, што не хачу маўчаць пра той гвалт і зьдзек, які робіцца над маёй краінай і народам. Спадар Прэзыдэнт! Я разумею, што Вам - кіраўніку вялікай і магутнай краіны - няма часу чытаць лісты іншаземцаў. А тым больш адказваць на іх. Але я спадзяюся, што яго прачытаюць хаця б Вашыя асыстэнты. Таму што я хачу запэўніць Вас, што Вашую рашучасьць абараняць чалавечую годнасьць і свабоду незалежна ад таго, дзе і кім яна парушаецца, падтрымлівае значна большая ь людзей ва ўсім сьвеце, чым гэта падаецца. Выступы палітыкаў, дэманстрацыі людзей, якія самі не перажылі дзяржаўнага гвалту і выкліканага ім пачуцьця бездапаможнасьці, можна патлумачыць чым заўгодна, але не клопатам пра мір і бясьпеку. Несьвядома ці наўмысна яны блытаюць вайну супраць злачыннага рэжыму з вайной супраць веры ці народа Іраку. Я упэўнены, што Вашу палітыку разумеюць і многія людзі на Беларусі, нягледзячы на тое, што кіраўніцтва нашай краіны абдымаецца з Садамам Хусэйнам і падобнымі да яго. У гэтым няма нічога дзіўнага, бо дыктатары любяць і падтрымліваюць адзін аднаго. Такой салідарнасэці не хапае дэмакратычнаму сэвету. Дзякуй Вам, спадар Прэзыдэнт і вялікаму амэрыканскаму народу за абарону Свабоды ва ўсім сьвеце і няхай дапаможа Вам Бог! Намесьнік старшыні БНФ "Адраджэньне" прафэсар Юры Хадыка 17 сакавіка 2003, Менск, Беларусь
1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org. Экспарт навiнаў
|