Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 1819 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



«SALZBURGER NACHRICHTEN»: Лукашэнка правакуе Вашынгтон
12:11, 18/03/2003, Радыё Свабода

Ірацкая палітыка Беларусі ўсё больш раздражняе ЗША. Як піша са спасылкай на крыніцы ў дыпляматычных колах ЗША маскоўскі карэспандэнт аўстрыйскай “Salzburger Nachrichten”, сваёй дзёрзкасьцю Лукашэнка правакуе Вашынгтон на разгляд адпаведнага сцэнару ў дачыненьні да Менску.

Паводле аўстрыйскага журналіста, сцэнар далейшых прэвэнтыўных дзеяньняў ЗША ў барацьбе з тэрарызмам можа выглядаць наступным чынам: амэрыканскія караблі прасоўваюцца ў воды Балтыкі, ваенна-марскія пехацінцы перасякаюць межы Эўразьвязу з боку Польшчы і прыбалтыйскіх краінаў. Кіеў пачынае атрымліваць валюту за транзыт ваеннага кантынгенту. Падобнае ўварваньне ў адну з праваслаўных краінаў безумоўна выклікае масавыя дэманстрацыі з боку старой Эўропы і адпаведную пасыўнасьць у СНД.

З таго часу, як Лукашэнка дабраахвотна і актыўна рухаецца ў бок гэтак званай восі зла, антыпатыя да апошняй дыктатуры ў Эўропе паступова перарастае за акіянам да мэтанакіраванай акцыі, — піша “Salzburger Nachrichten”.

Як паведаміў аўстрыйскаму карэспандэнту адзін з амэрыканскіх дыпляматаў ў Маскве, які пажадаў застацца ананімным, “моцны чалавек ў Менску надзвычай правакуе наймацнейшую дзяржаву ў сьвеце. Ніводзін зь іншых дзяржаўных дзеячоў не паводзіць сябе настолькі дзёрзка”.

На ўвазе маюцца ў тым ліку і заявы Лукашэнкі ў часе нядаўняга візыту ў Менск мэра Багдаду Абэд Хамэду. Як вядома, ірацкая дэлегацыя на чале зь ім наведала беларускую сталіцу паводле запрашэньня менскай мэрыі. Аднак, піша “Salzburger Nachrichten”, на працягу чатырох дзён візыту праблемы камунальнай палітыкі практычна не абмяркоўваліся бакамі. Беларускі лідэр рабіў акцэнт на ўсталяваньне надзвычай добрых дачыненьняў паміж краінамі, а таксама на тое, што Садам Хусэйн заўсёды зможа разьлічваць на пэўную дапамогу і падтрымку з боку братняй дзяржавы.

Калі ўлічыць, што напярэдадні ірацкая амбасада ў Менску выдаткавала на будаўніцтва чарговага праекту Лукашэнкі — Нацыянальнай бібліятэкі — 500 тысяч даляраў ЗША, а яшчэ раней спартовае кіраўніцтва запрасіла ў Менск на чэмпіянат сьвету па барацьбе старэйшага сына Хусэйна, падобныя стасункі разглядаюцца як сапраўдны альянс дыктатараў.

Як лічаць амэрыканскія дыпляматы, такія двухбаковыя дачыненьні ўсё больш упісваюцца ў лёгіку падзеяў, згодна зь якімі Беларусь небеспадстаўна ставяць у адзін шэраг з краінамі-ізгоямі. Падобна да Паўночнай Карэі, гэтая маленькая эўрапейская краіна ўсё больш непакоіць ЗША з гледзішча яе геапалітыкі і патэнцыялу прымяненьня сілы.

Паводле “Salzburger Nachrichten”, пачынаючы з 1994 году, Менск зь ягонай ўнутранай і замежнай палітыкай становіцца нязручным для Вашынгтону. Цяпер супраць дыктатара актыўна пачала выступаць і новая Эўропа. Зманіпуляваныя выбары, парушэньні правоў чалавека, атака на прафсаюзы, палітычныя партыі, незалежныя СМІ — усё гэта стала падставай для ізаляцыі Лукашэнкі. І ўсё гэта працягвае разглядацца ЗША як пэўная пагроза для стабільнасьці ў эўрапейскім рэгіёне, — піша аўстрыйскае выданьне.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: