Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Беларускія дыпляматы пакуль застаюцца «жывым шчытом» 13:48, 18/03/2003
Зь беларускіх грамадзянаў у Іраку па-ранейшаму застаецца толькі два дыпляматы. Як паведаміў БелаПАН прэсавы сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных, яны маюць усе інструкцыі на выпадак пачатку ваенных дзеяньняў у гэтым рэгіёне. У прыватнасьці, як паведаміў прэсавы сакратар, беларускія дыпляматы “выедуць з Іраку наземным транспартам у адну зь межавых дзяржаваў”. На мінулым тыдні каля 180 грамадзянаў Беларусі, якія працавалі ў Іраку па беларускіх і расейскіх кантрактах, былі эвакуяваныя з гэтай краіны. Як падкрэсьліў Андрэй Савіных, міжнародная супольнасьць павінна працягваць прыкладаць намаганьні па мірным урэгуляваньні пытаньня вакол Іраку. Такая, паводле яго, пазыцыя беларускага боку.