Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Менчукі лічаць, што выбары нічога не зьменяць 12:33, 18/03/2003
46 адсоткаў жыхароў гораду Менску, якія не прынялі ўдзелу ў выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў, матывавалі свае дзеяньні тым, што выбары нічога ня зьменяць. Пра гэта яны заявілі падчас зандажу грамадзкае думкі, які правяла 3-6 сакавіка сацылягічная служба “Зеркало” інфармацыйнай кампаніі БелаПАН. Усяго было апытана 500 менчукоў-выбарцаў.
26 адсоткаў з тых, хто не ўдзельнічаў у выбарах, на пытаньне “Чаму Вы не прымалі ўдзел у галасаваньні 2 сакавка?” адказалі, што ня бачылі годных кандыдатаў. Практычна роўная колькасьць менчукоў, якія не прынялі ўдзел у выбарах, тлумачыі свае дзеяньні ад’ездам з гораду (14 адсоткаў) ці благім самаадчуваньнем (13 адсоткаў). 10 адсоткаў ад колькасьці грамадзянаў, што праігнаравалі выбары, або нічога ня ведалі пра іх, або не пажадалі ісьці на выбарчыя ўчасткі.
Сярод 46 адсоткаў выбарцаў, якія страцілі веру ў выбары, пераважаюць жанчыны – 60 адсоткаў; 32 адсоткі – людзі ва ўзросьце 50 гадоў і старэй. У прафэсійным пляне тут выдзяляюцца работнікі творчых прафэсіяў (настаўнікі, дактары і г.д.) а таксама студэнты і пэнсіянэры.
Нагадаем, што згодна дадзеных ЦВК ў выбарах не ўдзельнічалі 39 адсоткаў менчукоў. Паводле дадзеных апытаньня службы “Зеркало”, выбарчую кампанію праігнаравалі 45 адсоткаў жыхароў сталіцы.