Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 1819 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Замежнікі
15:13, 18/03/2003

По виду – лет сорока с лишним.
Рот какой-то кривой. Выбрит гладко. Брюнет.
Правый глаз черный, левый – почему-то зеленый.
Брови черные, но одна выше другой.
Словом – иностранец.
Михаил Булгаков. «Мастер и Маргарита»

Зараз нават і не згадаю, колькі мне было гадоў, калі я ўпершыню ўбачыў гэтых дзіўных людзей – замежнікаў. Толькі памятаю, што першы, якога адразу здолеў адрозьніць ад суайчыньнікаў, быў цёмнаскурым. Ён, хутчэй за ўсё, быў студэнтам; хутчэй за ўсё вучыўся ў нас якому-небудзь трактарнаму рамяству, і, ўжо дакладна, паходзіў з Афрыкі. Магу меркаваць, што зьвёз ён ад нас ў сонечную Гану ня толькі атрыманыя веды, але і нявесту-камсамолку, якая ўгледзіла ў цёмнаскурым хлопцы свой шчасьлівы лёс.


Пазьней высьветлілася, што замежнікі бываюць і зь белым колерам скуры, а адрозьніць іх ад нас можна па незразумелай мове, адсутнасьцю металічных зубоў і якасным абутку. У тыя далёкія часы нам падавалася, што любы жыхар Польшчы ці Югаславіі, які прыехаў у Менск – міліянэр, і ў кожнага зь іх дома ёсьць, як мінімум, пяць параў джынсаў. Джынсы ў іх і насамрэч былі, а вось да мільёнаў было так далёка, як зараз нам. У той час большасьць з нас лічыла, што “замежнік” – гэта нацыянальнасьць, прафэсія і пасада адначасова. Але, як высьветлілася, людзі сярод іх сьць самыя розныя: багатыя і бедныя, прафэсійныя і бязглуздыя, разумныя і ня вельмі... І мы сталі адрозьніваць іх па самым простым прызнаку – па стаўленьні да нашай краіны і да нас – беларусаў.

На пачатку 90-х мы атрымалі сувэрынітэт, а гарантам бясьпекі гэтага самага сувэрынітэту сталі тры дзяржавы: ЗША, Вялікабрытанія і Расея. Ужо тады ўсім было зразумела, што без згоды Амэрыкі й Расеі набыць самастойнасьць ня ў стане ніводная дзяржава, а ўжо тым больш, ва Ўсходняй Эўропе.

Новыя амбасады знаёмілі нас з элітай прадстаўленых у Беларусі краінаў. Насамрэч, на зьмену высокаклясным дыпляматам “першых прызываў”, якія адкрывалі дыпляматычныя прадстаўніцтвы, прыходзілі спэцыялісты больш сьціплыя. А ўжо сёньня, калі Беларусь практычна цалкам аддадзеная на водкуп “усходняму суседу”, і ўвогуле ствараецца ўражаньне, што замежных амбасадаў у Беларусі больш няма. А тыя, што ёсьць, спрабуюць захаваць на твары абыякавы выраз, нагадваючы баязьлівага жаніха, што прысутнічае пры зьнявазе сваёй нявесты чампіёна Эўропы па баях бяз правілаў.

Замежныя амбасады паводзяць сябе ў Беларусі па-рознаму і дэманструюць разнастайныя рысы свайго нацыянальнага характару. Адны зь іх, як, напрыклад, чэская, славяцца якаснай кухняй і хлебасольнымі прыёмамі. Іншыя, такія, як, напрыклад, амэрыканская, раней раўніва сачылі за парушэньнямі правоў мясцовага насельніцтва з боку ўладаў. Немцаў і французаў наадварот, заўсёды адрозьнівала ціхае ігнараваньне тэмы правоў чалавека і прыярытэт эканамічных інтарэсаў. Расейская амбасада заўсёды была зачыненая для мясцовай прэсы, і яе супрацоўнікі адчувалі сябе ледзь не грамадзянамі Беларусі. Асобна заўсёды трымалася большасьць амбасадаў небагатых краінаў СНД і Паўднёва-Усходняй Азіі, дзе пра правы чалавека казаць не прынята, а грошай ледзьве хапае на ўтрыманьне невялікага штату супрацоўнікаў.

З правамі дыпляматычнага прадстаўніцтва ў Менску знаходзіцца і Кансультатыўна-назіральная група АБСЭ. Ужо традыцыйна яе ачольвае прадстаўнік Нямеччыны, -- пасьля Ганса-Георга Віка, што зьняслаўна пакінуў пасаду кіраўніка місіі, яго месца займае Эбэргард Хайкэн.

Гэтая структура заўсёды выклікала ў журналістаў і палітолягаў калі не абурэньне, то, ужо дакладна, непаразуменьне. Ганс-Георг Вік запомніўся тым, што ўвёў у склад беларускай апазыцыі шэраг пралукашэнкаўскіх палітыкаў кшталту Сяргея Гайдукевіча і Вольгі Абрамавай. Ён безпасьпяхова спрабаваў наладзіць абсалютна бессэнсоўны дыялёг апазыцыі з уладаю, і заклікаў да ўдзелу ў выбарах розных узроўняў, ведаючы пра безьмежныя фальсыфікацыі рэжыму.

Невядома, якая стратэгія цяперашняга кіраўніка місіі, але, дазволю сабе выказаць меркаваньне, што яна мала будзе адрозьнівацца ад стратэгіі папярэдніка. Бо Эбэргард Хайкэн быў у мінулым падначаленым Ганса-Георга Віка, працуючы пад ягоным пачаткам у адной з спэцслужбаў Нямеччыны. І старт ягонай дзейнасьці кажа пра тое, што палітыка місіі ня зьменіцца, бо на судовых працэсах, якія прайшлі над арганізатарамі маршу “За лепшае жыцьцё!” не прысутнічаў ніводны з назіральнікаў АБСЭ, чаго нават пры Віку немагчыма было сабе ўявіць.

Зрэшты, амерыканскія назіральнікі суды над дэмакратычнай апазыцыяй зараз таксама не наведваюць, і правы чалавека для цяперашняга кіраўніцтва амбасады перасталі быць нязрушным прыярытэтам. Што, у прынцыпе, не дзіўна, калі прыняць на ўвагу фігуру цяперашняга амэрыканскага амбасадара, які, па сутнасьці, ні разу не адрэагаваў на зьбіцьцё дэманстрантаў, арышты і суды. Віною таму, хутчэй за ўсё папярэднія ступені кар’ернай лесьвіцы Майкла Козака, што праходзілі ў краінах Лацінскай Амэрыкі, дзе пра правы чалавека мае права казаць толькі дыктатар.

Лёс склаўся так, што на наступны дзень пасьля маршу пратэсту, калі ішлі суды над дэманстрантамі, здымак амбасадара Козака зьявіўся на вокладцы адной зь незалежных газэт. На здымку ён у беларускай правінцыі з пеўнем у рукох, якога атрымаў у якасьці прыза за ўдзел у казьліных бягах. Сумна, што ніхто з падначаленых не патлумачыў амбасадару, што азначаюць назвы гэтых жывёлаў на турэмным беларускім жаргоне.

Цікава, што цяперашня зьмены стаўленьня да правоў чалавека з боку місіі АБСЭ і амбасады ЗША супала з падзеямі вакол Іраку. Калі, падавалася, амэрыканцам трэба трымаць імідж змагароў за правы чалавека, а эўрапейцам -- дэманстраваць палітычныя формы барацьбы з аўтарытарнымі рэжымамі.

Але часам палітыкі ня ў стане выйсьці з гэтага лябірынту памылковых поглядаў, у якія іх вядзе некампэтэнтнасьць. І тады, каб апраўдаць адно глупства, зробленае раней, яны зьдзяйсьняюць яшчэ дваццаць недарэчных дзеяньняў.

Калі Ганс-Георг Вік змагаўся зь беларускай апазыцыяй у імкненьні прызнаньня незаконна абранага парлямэнту, многія думалі, што нямецкі палітык хутчэй сам сыйдзе з дыстанцыі, чым такое здарыцца. Думалі, але памыліліся. “Незаконна народжаны” ўсё ж такі быў прызнаны Парлямэнцкай асамблеяй АБСЭ, якая адкрыла свае дзьверы для дэпутатаў, прызначаных Аляксандрам Лукашэнкам. Былы дырэктар нямецкай выведкі спадар Вік усю сваю недарэчную акцыю завяршыў. Для яскравага фіналу заставалася толькі арганізаваць афіцыйны візыт Лукашэнкі ў Нямеччыну. І выдаць бязвыплатны крэдыт для будаўніцтва новых турмаў у Беларусі.

Зараз мы атрымоўваем плады прызнаньня “палаткі”. Напэўна, зараз усе дзеяньні лукашэнкаўскага рэжыму будуць выклікаць ухваленьне эўрапейскіх структураў і кіраўніцтва ЗША...

Але, на шчасьце, сьвет ня толькі зь няўдалых палітыкаў, высланых у Беларусь для завяршэньня кар’еры. Наша краіна ведае дыпляматаў і палітычных дзеячаў, якія любілі і працягваюць любіць нашую кріану. Іх імёны будуць у гісторыі Беларусі, і яны заўсёды будуць жаданымі гасьцямі на нашай зямлі. Так, як і простыя грамадзяне Эўропы і Амэрыкі, якія салідарныя з такімі ж простымі беларусамі, што супрацьстаяць аўтарытарнаму рэжыму. І менавіта іх словы падтрымкі прыходзяць у лістах; іх грамадзкія арганізацыі прымаюць заявы пратэсту; менавіта яны выходзяць на акцыі па ўсім сьвеце. Яны дэманструюць салідарнасьць, не думаючы пра эканамічную мэтазгоднасьць ці свае амбіцыі. Проста яны такія самыя людзі, як і мы.

nnnnn

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: