Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 1819 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Вынікі агульнарэспубліканскага страйку прадпрымальнікаў 12 сакавіка
11:10, 18/03/2003, РГА «Пэрспэктыва»

Прадстаўнікі дробнага бізнэсу Беларусі актыўна падтрымалі агульнарэспубліканскую акцыю пратэсту 12 сакавіка. У агуле, можна канстатаваць, што большая частка прадпрымальнікаў Беларусі ўсьведамляе ўсю негатыўнасьць сытуацыі, якая складваецца ў галіне дробнага бізнэсу, і гатовая да самых сур’ёзных мераў у барацьбе за свае правы.

МЕНСК – у сталіцы спыніліся буйнейшыя рынкі “Дынама”, “Ждановічы”, “Чэрвенскі”, “Трактар”, не працавалі цэнтры “Аквабэл”, “Купалаўскі”, “Алімп”, “Зеркало”, “Паркінг”, выстава-продаж у Палацы спорту.

САЛІГОРСК — два асноўныя рынкі не працавалі цалкам, не працаваў шэраг шапікаў. Прайшоў сход адміністрацыі з удзелам прадпрымальнікаў – абмяркоўваўся Дэкрэт №4, але пасьля заявы пра тое, што прадпрымальнікам давядзецца працаваць у адпаведнасьці з Дэкрэтам №4, прадстаўнікі дробнага бізнэсу дэманстратыўна пакінулі паседжаньне.

МОЗЫР — рынкі не працавалі цалкам. Акцыю прадпрымальнікаў падтрымалі кіроўцы маршрутных таксовак. 12 сакавіка цэлы дзень праезд у “маршрутках” каштаваў 200 рублёў замест звычайных 500.

ВІЦЕБСК — страйкавала большасьць прадпрымальнікаў. Полацкі рынак -- 100%; Смаленскі рынак — 95%; Аўтарынак — 75%; Паўднёвы рынак (невялікі па колькасьці) — 40%.

Прайшоў круглы стол з удзелам мясцовай адміністрацыі. Прадпрымальнікам паабяцалі пайсьці на некаторыя саступкі, у прыватнасьці, не караць за адсутнасьць накладных (перасоўваньне тавару з складу на рынак і наадварот), было дадзена абяцаньне не перасоўваць гандлёвыя намёты. Прадпрымальнікі спрабавалі пераканаць прадстаўнікоў уладаў у тым, што працаваць па новым Дэкрэце №4 немагчыма. Чыноўнікі пагадзіліся з тым, што дэкрэт сапраўды недапрацаваны, тым не менш, заявілі, што працаваць па ім ўсё ж такі давядзецца.

СЬВЕТЛАГОРСК — буйнейшы рынак страйкаваў цалкам, не падтрымаў акцыю толькі міні-рынак (50 чалавек). А 14.00 адбыўся сход з удзелам прадпрымальнікаў і прадстаўнікоў мясцовай адміністрацыі, прысутнічалі прадстаўнікі падаткавых органаў, адміністрацыі раёну, фонду сацыяльнай абароны.

Прадпрымальнікі паставілі пытаньне аб Дэкреце № 4 і заявілі аб тым, што ў выпадку ўвядзеньня ў дзеяньне дадзенага Дэкрэту, яны пачынаюць страйк з 1 красавіка.

ПЕТРЫКАЎ — рынак страйкаваў цалкам, за выключэньнем некаторых намётаў. У райвыканкам была перададзеная пэтыцыя прадпрымальнікаў з патрабаваньнем адмяніць Дэкрэт №4;

БАРАНАВІЧЫ — страйкавала 70-80% прадпрымальнікаў на ўсіх рынках гораду, працавалі прадаўцы харчоў, якія традыцыйна не падтрымліваюць аніякія акцыі пратэсту.
ПОЛАЦАК – страйкавалі ўсе прадпрымальнікі гораду

НАВАПОЛАЦАК — страйкавалі ўсе прадпрымальнікі гораду.

ПІНСК — цалкам страйкавалі два буйнейшыя рынкі. Да акцыі далучыліся таксісты.

МАЛАДЭЧНА — на 100% рынкі не працавалі, таксама страйкавала сетка шапікаў;

ГОМЕЛЬ — а 17.00 адбыўся несанкцыянаваны мітынг. Прадпрымальнікі і прадстаўнікі руху “ЗУБР” сабраліся на плошчы Паўстаньня а 18.00. У акцыі ўдзел прымала некалькі дзясяткаў чалавек.

БАРЫСАЎ — працавала ня больш за 5% прадпрымальнікаў: буйнейшы рынак — страйкаваў на 100%, рынак «Спатканьне» — страйкаваў на 95%, рынак «Стары горад» — з 300 чалавек на працу выйшла прыкладна 10 чалавек, Новабарысаўскі рынак — выйшлі толькі некоторыя прадаўцы харчоў — прыкладна 5% ад агульнай колькасьці, Аўтарынак — працавала прыкладна 5-10 %.

А 17.00 на цэнтральнай плошчы прайшоў несанкцыянаваны мітынг у падтрымку страйку 12 сакавіка і маршу «За лепшае жыцьцё!». У акцыі ўдзел прынялі каля 200 чалавек — прадпрымальнікі і актывісты руху «ЗУБР». Мітынг прайшоў пад лёзунгамі «Не замінайце нам працаваць», «Не аддамо заробак за кватэру» і інш.

МАГІЛЕЎ — не працавала прыкладна 40% прадпрымальнікаў. А 15.00 адбыўся «канцэрт пустых рандляў», затым мясцовай адміністрацыі перадалі петыцыю ад прадпрымальнікаў;

ГОРАДНЯ — страйкаваў буйнейшы рынак «Паўднёвы»;

ЛІДА — страйкавала 80%, часткова працавалі прадаўцы харчоў;

СЛОНІМ — страйкавала 90% прадпрымальнікаў, выйшлі на працу
толькі прадаўцы харчоў, якія хутка псуюцца.

БЕРАСЬЦЕ — два буйнейшыя рынкі гораду “Рэчавы” і “Юбілейны” не працавалі цалкам. На “Рэчавым” рынку прадпрымальнікі раніцай правялі сход і разыйшліся па дамох;

ЖЛОБІН — страйкавала 100% прадпрымальнікаў. Прайшоў мітынг, прынятая рэзалюцыя з патрабаваньнем адстаўкі мясцовых уладаў.

РАГАЧОЎ — страйкавала 100% індывідуальных прадпрымальнікаў, у тым ліку прыватныя цырульні, швачныя атэлье, таксісты. Адбыўся мітынг з удзелам каля 100 чалавек, прынятая рэзалюцыя з патрабаваньнем адмены Дэкрэтаў №3 і №4 і адстаўкі шэрагу службовых асобаў. На мітынгу прысутнічалі прадстаўнікі выканкаму, падаткавай службы, фонду сацыяльнай абароны.

Прадстаўнікі мясцовай адміністрацыі хутка пакінулі мітынг -- іх абразіла наступнае выказваньне ў рэзалюцыі мітынгу: “Дзеяньні ўраду, органаў кантролю і сілавых структураў нагадваюць дзеяньні войскаў СС, якія прымянялі тактыку "выпаленай зямлі" адносна мірнага насельніцтва. Іх прынцып "галоўнае ўрваць сёньня, а заўтра — трава не расьці"».

МАР`ІНА ГОРКА — страйкавала 100% прадпрымальнікаў;

РЭЧЫЦА — з прадпрымальнікаў, якія гандлююць харчамі, страйкавала прыкладна 50%, з астатніх прадпрымальнікаў — каля 70%.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: