Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Беларусь абганяе краіны СНД па аб’ёмах кантрафактнай прадукцыі 11:14, 18/03/2003, economics.pravda.ru
Паводле дадзеных МУС Расеі, летась у Расеі за вытворчасьць кантрафактнай прадукцыі была прыпыненая дзейнасьць 350 прадпрыемстваў з 30 тысячаў правераных супрацоўнікамі міліцыі. У іх канфіскавалі падробак амаль на 280 млн. рублёў, распачалі амаль 3 тыс. крымінальных справаў і прыцягвалі да адказнасьці больш за 7 тыс. чалавек. Абганяюць Расею хіба што іншыя краіны СНД: на Ўкраіне доля кантрафактнай прадукцыі – 90%, у Беларусі—94%.
Асабліва вялікая доля падробак на рынку відэа-і аўдыёпрадукцыі. З канца 90-х гадоў колькасьць падробак сярод відэапрадуцкцыі зьнізілася з 75% да 50%, аўдыёпрадукцыі – з 80% да 64%. Зьнізіць узровень контрафактных DVD не ўдаецца. Для параўнаньня: у ЗША і Вялікабрытаніі доля падробак не пераўзыходзіць 10%, у Польшчы дасягае 50%.
Паводле ацэначных дадзеных, дзяржава недаатрымоўвае ў год каля 80 млрд. рублёў з-за прысутнасьці кантрафактнай прадукцыі на рынку, адзначыў прадстаўнік МУС. Агульны ўрон у сьвеце ад падробленых тавараў складае 500 млрд. руб.