Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 1819 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Заява Праваабарончага цэнтру «Вясна»
11:10, 18/03/2003

Улады Беларусі абмяжоўваюць і парушаюць правы грамадзянаў на мірныя сходы, гарантаваныя Канстытуцыяй і міжнароднымі актамі ў галіне правоў чалавека, ратыфікаванымі Рэспублікай Беларусь. Затрыманьні і арышты арганізатараў сацыяльнай акцыі пратэсту Народны марш “За лепшае жыцьцё”, які адбыўся ў Менску 12 сакавіка 2003 года, сьведчаць пра тое, што ўлады баяцца масавых праяваў сацыяльнага пратэсту.

Арганізатарам Народнага маршу “За лепшае жыцьцё” былі вынесеныя максімальная тэрміны пакараньня. Судзьдзі суда Савецкага раёну г. Менску Аксана Рэлява і Руслан Казадаеў вынесьлі рашэньні пра 15 сутачныя арышты Людміле Гразновай (каардынатару Хартыі’97 па правох чалавека), Андрэю Саньнікаву (міжнароднаму каардынатару Хартыі’97), Зьмітру Бандарэнку (каардынатару грамадзянскай ініцыятывы Хартыя’97), Леаніду Малахаву (сустаршыні грамадзкага аб’яднаньня “Прыватная ўласнасьць”).

У выніку вядомыя ў Беларусі людзі апынуліся ў цяжкіх умовах ў спэцпрыёмніку-разьмеркавальніку ГУУС Менгарвыканкаму. Асабліва жорсткім выглядае прысуд, вынесены Людміле Гразновай, якая адна выхоўвае непаўнагадоваю дачку. Цяпер дзяўчынка 15 сутак будзе без нагляду маці.

Пасьля зьняволеньня арганізатараў Маршу перасьлед удзельнікаў акцыі не спыніўся.

17 сакавiка ў судзе Савецкага раёну г. Менску адбыўся разгляд адміністратыўнай справы намесьнiка старшынi Партыi БНФ прафэсара Юры Хадыкі, які раніцай быў затрыманы каля пад’езду свайго дому. Вынікам суда стала накіраваньне пратаколу “правапарушэньня” на дапрацоўку.

Улады, выкарыстоўваючы страх, імкнуцца апярэдзіць масавую актыўнасьць грамадзянаў напярэдадні наступных акцыяў, прымеркаваных да 25 сакавіка -- 85 угодкаў абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі ды іншых акцыяў апазыцыі.

У сувязі з вышэйсказаным, Праваабарончы цэнтр “Вясна” канстатуе, што ўлады Беларусі працягваюць парушаць асноўныя грамадзянскія і палітычныя правы грамадзянаў.

Грамадзкае аб’яднаньне “Праваабарончы цэнтар “Вясна” выказвае падтрымку арыштаваным арганізатарам Маршу “За лепшае жыцьцё” і патрабуе іх тэрміновага вызваленьня.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: