Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
45 адсоткаў выбарцаў Менску, якія прагаласавалі на мясцовых выбарах 2 сакавіка датэрмінова, прымалі рашэньне аб датэрміновым галасаваньні самастойна. Пра гэта яны заявілі ў час зандажу грамадзкае думкі, праведзенай супрацоўнікамі сацыялягічнай службы “Зеркало” інфармацыйнай кампаніі БелаПАН 3-6 сакавіка сярод 500 менчукоў ад 18 гадоў і старэй. Такая самая колькасьць тых, хто галасаваў датэрмінова (45 адсоткаў) рашэньне прагаласаваць раней 2 сакавіка прымалі пры іншых абставінах. 23 адсоткам зь іх “ненавязьліва” падказалі аб магчымасьці датэрміновага галасаваньня без прымусу. У той самы час, 22 адсоткі апытаных заявілі, што ішлі на датэрміновае галасаваньне пад прымусам службовых асобаў па месцу працы, вучобы ці па месцу жыхарства. І 10 адсоткаў менчукоў, што прагаласавалі датэрмінова, зрабілі гэта з прычыны сваёй занятасьці 2 сакавіка.
Вечарам 17 сакавіка ў Менск прыбыў ангельскі дыплямат Браян Бенэт. Паводле інфармацыі прэсавай службы амбасады Вялікабрытаніі ў Менску, пасьля ўручэньня даверчых граматаў Б.Бэнэт прыступіць да выкананьня забавязкаў амбасадара гэтай краіны ў Беларусі.
У Беларусі даўно насьпела неабходнасьць рэформы судовае сыстэмы. Пра гэта было заяўлена 18 сакавіка ў Менску на прэзэнтацыі бюлетня “Права на абарону”, які ўтрымлівае вынікі прававога маніторынгу Беларусі 2002 году.
Аляксандар Лукашэнка асудзіў дзеяньні ЗША адносна Ірака. “После Второй мировой войны это - первый факт крупной циничной агрессии, которая нарушает все нормы международного права”, -- заявіў кіраўнік беларускай дзяржавы, адказваючы ў аўторак вечарам на пытаньні чытачоў газэты “Советская Белоруссия” і “Комсомольская правда” ў час “прамой ліні”. На думку Лукашэнкі, цяперашнюю сытуацыю вакол Ірака нельга параўноўваць нават з югаслаўскім крызысам канца 1990-х гадоў.
Аляксандар Лукашэнка паўдзельнічаў у простай тэлефонай лініі з чытачамі газэтаў “Советская Белоруссия” і “Комсомольская правда”. Карэспандэнт Радыё Свабода Валер Каліноўскі спрабаваў задаць сваё пытаньне. Апошнія гады магчымасьць асабіста задаць пытаньне Аляксандру Лукашэнку маюць толькі журналісты дзяржаўных СМІ альбо з так званага "прэзыдэнцкага пула" — абмежаванага кола журналістаў, якім улада давярае. Журналістаў Радыё Свабода і незалежных газэтаў звычайна на сустрэчы з удзелам А.Лукашэнкі не акрэдытоўваюць. Таму Каліноўскі і паспрабаваў выкарыстаць магчымасьць простай тэлефонай лініі газэтаў "Советская Белоруссия" і "Комсомольская правда", каб задаць актуальнае сёньня пытаньне: "Ці гатовы Аляксандар Лукашэнка даць прытулак ірацкаму кіраўніку Садаму Хусэйну, які атрымаў ультыматум прэзыдэнта ЗША Джорджа Буша з патрабаваньнем у наступныя дні пакінуць Ірак?"
Задаць Аляксандру Лукашэнку пытаньне падчас наўпроставай сувязі з чытачамі газэтаў “Советская Белоруссия” і “Комсомольская правда” было шмат ахвотных. Але датэлефанавацца змаглі нямногія. Пашчасьціла, прыкладам, двум фэрмэрам — Канстанціну Вярцейку зь Бярозаўскага раёну і Браніславу Гардзевічу зь Сеньніцы, што пад Менскам. У часе іхнай тэлефоннай размовы з кіраўніком дзяржавы прысутнічаў карэспандэнт Радыё Свабода.
Когда в прошлом месяце барабаны войны зазвучали громче, призывая к ударам по Ираку, бывший министр энергетики России Юрий Шафраник собрал 50 российских журналистов, погрузил их в аэробус и полетел в Багдад с миссией, целью которой было содействие миру и процветанию для иракского народа - и прибыльным сделкам по нефти для себя.
Пасьля абвяшчэньня свайго выбару на карысьць вайны, прэзыдэнт Буш спыніў дэбаты пра тое, хто мае права прыводзіць у выкананьне рэзалюцыі Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў ці зьвяргаць дыктатарскія рэжымы.
Актывісты руху ЗУБР, якія пражываюць у Польшчы, сабралі больш за пяцьдзясят подпісаў пад петыцыяй, у якой патрабавалі неадкладна вызваліць чатырох арганізатараў Народнага маршу, асуджаных да 15 сутак арышту. Размова ідзе пра Людмілу Гразнову, Андрэя Саньнікава, Зьмітра Бандарэнку й Леніда Малахава. У заяве гаворыцца, што палітыкі былі арыштаваныя без усялякай прычыны з парушэньнем закону. Таксама нагадваецца, што за злачыннымі дзеяньнямі рэжыму Лукашэнкі ў Эўропе ўважліва сочаць. Петыцыю перадалі ў беларускую амбасаду ў Варшаве.
Былы кандыдат у дэпутаты мясцовых Саветаў, журналіст і праваабаронца Валеры Шчукін адправіў у Цэнтральную выбарчую камісію Беларусі й Пракуратуру Віцебскай вобласьці скаргу на парушэньне выбарчага заканадаўства. 15 сакавіка Шчукін ажыцьцяўляў назіраньне за выбарамі ў Віцебскі абласны й гарадзкі Саветы. Назіраньне паказала, што ўчастковая выбарчая камісія настолькі груба парушыла патрабаваньні Выбарчага кодэксу, што, на думку Шчукіна, вынікі выбараў па гэтым участку ня могуць быць прызнанымі.
Актывіст руху ЗУБР з Барысава Анатоль Аскерка ўчора атрымаў позву зьявіцца ў Барысаўскі гарадзкі аддзел унутраных справаў для складаньня пратаколу. Анатоля Аскерку абвінавачваюць у арганізацыі 12 сакавіка ў Барысаве акцыі ў падтрымку Народнага маршу “За лепшае жыцьцё!”. Нагадаем, што 12 сакавіка ў Барысаве адбыўся мітынг на цэнтральнай плошчы гораду каля будынка гарвыканкаму, у якім прынялі ўдзел каля двухсот чалавек – мясцовых прадпрымальнікаў і актывістаў ЗУБРа. Пасьля складаньня пратаколу за парушэньне артыкула 167 ч.1 КоАП Аскерку адпусьцілі дадому. Аднак супрацоўнкі міліцыі папярэдзілі яго, што бліжэйшым часам ён атрымае позву ў суд.
Чытачы “Народнай волі” ўжо ведаюць пра рэакцыю ўладаў на Народны марш “За лепшае жыцьцё!”. Чацьвёра арганізатараў – Зьміцер Бандарэнка, Людміла Гразнова, Леанід Малахаў, Андрэй Саньнікаў --адпраўленыя за краты на 15 сутак. Адправілі палітычных дзеячоў на голыя нары, без пасьцельных рэчаў, пазбавілі агульнатурэмнага права на прагулку і перапіску, з забаронай на прагляд тэле- і радыёперадачаў. Фактычна – рэжым турэмнага карцэра. Пры гэтым зьмесьцілі ў камэру, у якой практычна адсутнічае дзённае сьвятло і якую ледзь асьвятляе схаваная глыбака ў нішы электралямпачка на 40 ватаў...
Рада Смаргонскай гарадзкой арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Беларусі выказала салідарнасьць і падтрымку каардынатару грамадзянскай інніцыятывы “Хартыя’97” па правох чалавека Людміле Гразновай, якая судом Савецкага раёну Менску асуджаная да 15 сутак арышту за арганізацыю Народнага маршу “За лепшае жыцьцё!”.
Расьсьледаваньне крымінальнай справы па абвінавачваньні былога генэральнага дырэктара МТЗ Міхаіла Лявонава завершаная, справа накіраваная ў Вярхоўны Суд. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэсавым цэнтры Пракуратуры Рэспублікі Беларусь. Міхаілу Лявонаву прад’яўлена абвінавачваньне ў крадзяжы прадукцыі заводу на карысьць замежных і айчынных прадпрымальніцкіх структураў на агульную суму 16,3 мільёны даляраў ЗША, у атрыманьні хабару на агульную суму 462,2 тысячы даляраў ЗША і саўдзеле ў незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасьці. Экс-дырэктар абвінавачваецца таксама ў злоўжываньні службовымі паўнамоцтвамі з нанясеньнем урону дзяржаве, ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў.
Дыпляматычныя прадстаўнікі Беларусі ў Іраку ў выпадку пачатку ваенных дзеяньняў будуць працягваць сваю працу ў Сырыі. Пра гэта заявіў прэсавы сакратар беларускага замежнапалітычнага ведамства Андрэй Савіных. На дадзены момант беларускія дыпляматы працягваюць выконваць свае забавязкі ў Іраку. “На сёньня там знаходзяцца два супрацоўнікі дыпмісіі Беларусі. Усе грамадзяне, якія працуюць ў Іраку па беларускіх і расейскіх кантрактах, пераважна на прадпрыемствах, якія абслугоўваюць беларускую тэхніку, пакінулі кріану на мінулым тыдні, паведамілі ў МЗС.
Сьвятар Ян Спасюк апынуўся ў ЗША ў канцы лютага. Нядаўна ён уладкаваўся на працу на аўтазапраўцы... “Падставаў для атрыманьня палітычнага прытулку ў яго было болей чым дастаткова. Ён быў арыштаваны, адбыў 15 сутак у спэцпрыёмніку. Яго ня раз аштрафоўвалі. Ажно перад абразамі яму апраналі кайданкі супрацоўнікі міліцыі”, -- распавядае Аляксандар Антанюк, старшыня Гарадзенскага рэгіянальнага аддзяленьня Беларускага Гэльсынскага камітэту.
Калі для вызваленьня Іраку патрабуецца прымяненьне сілы, то Злучаныя Штаты падыйдуць да сваёй пасьляваеннай працы з рашучасьцю застацца і рашучасьцю сысьці. Пасьля перамогі Злучаныя Штаты і іх партнёры зробяць свой унёсак у дабрабыт ірацкага народа гуманітарнай дапамогай і забесьпячэньнем бясьпекі вызваленых іракцаў. На нас будзе таксама ляжаць задача па ліквідацы ядзернага, хімічнага, біялягічнага і ракетнага патэнцыялу Іраку і вырашэньні інфраструктуры тэрарызму ў гэтай краіне. Мы таксама жадаем дапамагчы ірацкаму народу сфармаваць свай ўласны прадстаўнічы ўрад і пабудаваць дэмакратычныя інстытуты для абароны правоў усіх ірацкіх грамадзянаў. Як неаднаразова заяўляў прэзыдэнт Буш, мы пакідаем пасьля сябе не акупацыйныя войскі, а канстытуцыі і парлямэнты.
Пры аб’ёме ВУП прыкладна ў 13 млрд. даляраў на набыцьццё энэргарэсурсаў Беларусі даводзіцца расходаваць 1,5 млрд. У структуры яе паліўнага балянсу газ складае 80 адсоткаў, на ім вырабляецца 95 адсоткаў беларускай электраэнэргіі. Дарэчы, гэта ледзь ня самыя высокія ў сьвеце паказьнікі, бо ў мэтах забесьпячэньня энэргетычнай бясьпекі ўрады звычайна імкнуцца абмежаваць выкарыстаньне якога-небудзь аднаго віда паліва 30 адсоткамі.
Як паведаміў “Союз-инфо” прэсавы сакратар міністра ўнутраных справаў Зьміцер Партон, у Менску й іншых гарадох рэспублікі рэзка павялічылася колькасьць разбояў і рабункаў. Паводле статыстыкі, у 2002 годзе разбойныя напады рэгістраваліся на 30 адсоткаў часьцей, чым у папярэднім. А за дваццаць дзён лютага колькасьць такога роду злачынстваў павялічылася на 54 адсоткі. Сытуацыя патрабавала адэкватных мераў. На вуліцы гораду выйдуць дадатковыя нарады службаў ГУУС Менгарвыканкаму, ваеннаслужачых унутраных войскаў і курсантаў навучальных установаў МУС.
Гарадзенскі аблвыканкам зацьвердзіў новыя тарыфы на перавозку пасажыраў гарадзкім транспартам агульнага карыстаньня, акрамя таксі. З 10 сакавіка квіток на праезд у аўтобусе ці тралейбусе каштуе 200 рублёў – раней адна паездка каштавала 180. Вядома, падаражэлі і месяцовыя праяздныя квіткі. Поўны праяздны на аўтобус-тралейбус у абласным цэнтры зараз каштуе 11 790 рублёў, на адзін від – 8 400. Як паведамляе “Вечерний Гродно”, у Лідзе й Слоніме за поўны месячны праяздны на аўтобус давядзецца выкласьці 8 тыс. рублёў, у Ваўкавыску, Навагрудку, Смаргоні, Мастах, Скідзелі і і ншых – 7 600.
У Беларусі зараз пражываюць прадстаўнікі больш чым 140 нацыянальнасьцяў і народнасьцяў. Больш за ўсё ад агульнай колькасьці насельніцтва нашай кріаны, акрамя, вядома, беларусаў, скадаюць расейцы (11 адсоткаў), палякі (каля 4 адсоткаў), украінцы (2,4 адсоткі), а 41 нацыянальнасьць прадстаўленая ад 10 чалавек і меней.
Вядомы мастак і грамадзкі дзеяч Аляксей Марачкін лічыць за неабходнае “вызваліць” плошчы беларускіх гарадоў ад “бальшавіцкіх ідалаў”. Выступаючы 16 сакавіка на Ўсебеларускім сходзе інтэлігенцыі ў Менску, Марачкін прапанаваў упрыгожыць гарадзкія плошчы манумэнтамі дзеячоў нацыянальна-вызвольнага руху, беларускай дзяржаўнасьці, навукі й культуры, перадае БелаПАН.
Нядаўна да мяне зь Беларусі прыехала стрыечная сястра Лена. Яе пляны былі простымі і пэўнымі: пажыць, папрацаваць і, калі можна, павучыцца ў Маскве. Лена руская і нарадзілася ў Расеі, але ў Маскве не была з савецкіх часоў. А таму складала свае пляны толькі на шматлікіх дэклярацыях, якія абяцалі беларускім грамадзянам роўныя правы з расейцамі. Жыцьцё, аднак, аказалася больш жорсткім.
Пратэрмінованая запазычанасьць суб’ектаў гаспадараньня па пагашэньні крэдытаў, выдадзеных зь бюджэту “саюзнай дзяржавы” Беларусі й Расеі, складае больш за 300 млн. расейскіх рублёў. Пра гэта паведаміў журналістам у аўторак у Менску намесьнік дзяржсакратара “саюзу” Ігар Селіванаў.
Садам у кубе 11:16, 19/03/2003, Наталя Грыб, «Белорусская газета»
Сёньня Беларусь плоціць за кожную тону расейскай нафты звыш 150 даляраў, ці амаль у тры разы болей, чым у сакавіку 2002 году. Прычынаў для таго некалькі, але галоўных дзьве – беларускі нафтавы рынак разам з сусьветнымі таварнымі біржамі адрэагаваў на абвастрэньне ірацкага крызысу, акрамя таго, адбылося спантаннае падвышэньне закупачных коштаў у чаканьні прыватызацыі беларускіх нафтаперапрацоўчых заводаў і выцясьненьні нафтатрэйдэраў з рынку.