Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 1920 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Судовую сыстэму трэба рэфармаваць
14:36, 19/03/2003

У Беларусі даўно насьпела неабходнасьць рэформы судовае сыстэмы. Пра гэта было заяўлена 18 сакавіка ў Менску на прэзэнтацыі бюлетня “Права на абарону”, які ўтрымлівае вынікі прававога маніторынгу Беларусі 2002 году.

Праваабаронцы з Цэнтру правоў чалавека правялі маніторынг найбольш гучных судовых працэсаў леташнега году. Праваабаронцы заяўляюць, што шматлікія судовыя памылкі на гэтых працэсах былі запраграмаваныя недасканаласьцю беларускай судовай сыстэмы.

Прэзыдэнт грамадзкага аб’яднаньня “Цэнтар па правох чалавека” Вера Страмкоўская адзначыла, што такая выснова зробленая праваабаронцамі на падставе аналізу дзейнай судовай сыстэмы. “Цягам леташнега году юрысты цэнтру, у якасьці назіральнікаў і абаронцаў у судох, праводзілі маніторынг судовых разьбіральніцтваў. Акрамя таго, на паседжаньнях Міжнароднага клюбу адвакатаў неаднаразова разглядаўся стан айчыннай юстыцыі й законнасьці”, -- паведаміла В.Страмкоўская.

Паводле былога судзьдзі Вярхоўнага суду Ўладзімера Крыгіна, у любой дзяржаве галоўнай формай абароны правоў чалавека зьяўляецца судовая. “Але ў нашай дзяржаве чыноўнік часам вырашае праблему прагматычна, а не з пункту погляду законнасьці. Мы маем мноства фактаў, калі судзьдзі кіруюцца ня тымі законамі і абыходзяць іх. Сёньня, да сораму юрыстаў, судзьдзі нават не прымяняюць Асноўны закон краіны”, -- адзначыў У.Крыгін. Паводле яго, “цяжка назваць рашэньне, у якім судзьдзі кіраваліся б Канстытуцыяй Беларусі, якая мае перавагу перад усімі іншымі заканадаўчымі і нарматыўнымі актамі. Калі ж гэтыя акты супярэчаць Асноўнаму закону краіны, рашэньне судзьдзі не адпавядае нормам Канстытуцыі. Так, ня ўсе прававыя пытаньні грамадзяне могуць абскардзіць у судзе, хаця Асноўны закон дае права кожнаму на судовую абарону. Такім чынам, суды яшчэ ня сталі органам, які мусіць стаяць на абароне законных правоў чалавека”. Юрыст таксама зьвярнуў увагу на неабходнасьць стварэньня ў краіне судоў па адміністратыўных справах.

Паводле прафэсара Рыгора Лепніна, “суд не кіраваўся законам” пры разглядзе справы, зьвязанай зь яго партэстам супраць зьбіцьця маладога чалавека супрацоўнікам АМАПу падчас маршу пратэсту “Так жыць нельга!” 19 красавіка 2002 году. На думку навукоўца, “некаторыя судзьдзі дзейнічаюць крывадушна – яны могуць спачуваць у час судовага разьбіральніцтва і, разам з тым, прыняць пасьля незаконнае рашэньне, загаданае вышэй”.

Журналіст беларускай службы “Радыё Свабода” Алег Грузьдзіловіч заявіў: “Назіраючы за тым, як вядуцца судовыя справы і праходзячы па іх у якасьці адказчыка, я зразумеў дзеяньне сыстэмы палітычнай мэтазгоднасьці, пры якой судзьдзі закрываюць вочы на факты і іх абгрунтаваньне. Я зразумеў, як дзейнічалі савецкія структуры татальнага тэрору 30-40-х гадоў, якія зьнішчылі майго дзеда. Толькі тады, калі кожны з нас прыкладзе высілкі для зьмены цяперашняй сыстэмы ўлады, у тым ліку і судовай, можна спадзявацца на аднаўленьне вяршынства законнасьці ў краіне”.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: