|
|
||||||||||||||||||||
![]()
УСЕ ПРАЕКТЫ
|
Як два фэрмэры пагаварылі з Лукашэнкам 13:32, 19/03/2003 Дзесяцігадовы фэрмэрскі досьвед прывёў фэрмэраў да высновы — у Беларусі гэта марная справа. Браніслаў Гардзевіч лічыць, што фэрмэры пакінутыя дзяржавай на выжываньне. (Гардзевіч: ) “Я дзяржаве ўжо ня веру — ад таго, што нікому мы не патрэбныя. На фэрмера ў нас паглядаюць з зьдзіўленьнем, а калі праўдзіва — і ўлада, і людзі ставяцца вельмі падазрона”. Праз дваццаць хвілінаў безупыннага набору нумару, слухаўку ўзяла Натальля Пяткевіч — прэсавая сакратарка Лукашэнкі. (Пяткевіч: ) “Адкуль вы тэлефануеце? Калі ласка, адрэсу сваю... Хутчэй, калі можна...” (Вярцейка: ) “Сеньніца, Менскі раён...” (Пяткевіч: ) “Угу, вёска Сеньніца? Слухаю вас...” (Вярцейка: ) “Мы хочам у вас запытаць: ці патрэбны дзяржаве фэрмэры? Наш досьвед сьведчыць, што займацца фэрмэрствам у Беларусі бессэнсоўна. І я, і Браніслаў Гардзевіч болей за 10 гадоў спрабавалі наладзіць працу фэрмэрскіх гаспадарак. Крэдыты банкаў атрымаць у нашай краіне практычна немагчыма...” (Пяткевіч: ) “Ясна. Канстанцін Іванавіч, паспрабуйце коратка сфармуляваць пытаньне, я зараз пераключу вас на адміністратара, і вы задасьцё пытаньне прэзыдэнту. Толькі, калі ласка, карацей”. Першы рубеж пройдзены. На другім этапе фэрмэры атрымалі інструкцыі, як трэба задаваць пытаньне Лукашэнку. (Адміністратарка: ) “Кіраўніка дзяржавы не перабіваць; пастарайцеся, каб гэта было коратка. Вельмі шмат тэлефанаваньняў, трэба даць магчымасьць максымальнай колькасьці людзей пагутарыць з прэзыдэнтам. Мы з вамі застаемся на сувязі — я вас чую, вы мяне таксама слухайце”. (Вярцейка: ) “Угу...” (Адміністратарка: ) “Як толькі ў прэзыдэнта вызваліцца тэлефонная лінія, я вас папярэджу, і адразу пераключу. Дамовіліся? А зараз мы чакаем...” І ўжо празь дзьве хвіліны — голас Аляксандра Лукашэнкі. (Лукашэнка: ) “Слушаю вас!” (Вярцейка: ) “Паважаны прэзыдэнт! Да вас зьвяртаюцца два фэрмэры — Канстанцін Вярцейка зь Бярозаўскага раёну і Браніслаў Гардзевіч зь Менскага раёну. Нашае пытаньне даволі простае, але адначасна і вельмі складанае. Мы хочам у вас запытаць: ці патрэбныя дзяржаве фэрмэры?” (Лукашэнка: ) “Адказваю абсалютна проста: вельмі патрэбныя. Дзякуй за ўвагу! (тэлефонныя гудкі)”. Такой размовай з кіраўніком дзяржавы фэрмэры былі зьбянтэжаныя.
1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org. Экспарт навiнаў
|