Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Беларусь прыбыў новы амбасадар Вялікабрытаніі 14:37, 19/03/2003
Вечарам 17 сакавіка ў Менск прыбыў ангельскі дыплямат Браян Бенэт. Паводле інфармацыі прэсавай службы амбасады Вялікабрытаніі ў Менску, пасьля ўручэньня даверчых граматаў Б.Бэнэт прыступіць да выкананьня забавязкаў амбасадара гэтай краіны ў Беларусі.
Дакладная дата ўручэньня даверчых граматаў пакуль не называецца.
Браян Бэнэт займае розныя пасады ў сыстэме СМЗС Вялікабрытані з 1971 году. У яго паслужным сьпісе – праца ў Гэльсынкі, Празе, Брыджтаўне, Вене й Гаазе. Да апошняга часу Б.Бэнэт быў намесьнікам кіраўніка аддзелу МЗС па працы з кадрамі.
Нагадаем, што папярэдні амбасадар Вялікабрытаніі ў Менску Іян Келі пакінуў Беларусь 28 лютага ў сувязі з сканчэньнем тэрміну сваіх паўнамоцтваў. Дыпляматычныя зносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Злучаным Каралеўствам Вялікабрытаніі й Паўночнай Ірляндыі былі ўсталяваныя ў сьнежні 1991 году.