Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
22 адсоткі менчукоў прызналіся, што галасавалі датэрмінова пад прымусам 14:40, 19/03/2003
45 адсоткаў выбарцаў Менску, якія прагаласавалі на мясцовых выбарах 2 сакавіка датэрмінова, прымалі рашэньне аб датэрміновым галасаваньні самастойна. Пра гэта яны заявілі ў час зандажу грамадзкае думкі, праведзенай супрацоўнікамі сацыялягічнай службы “Зеркало” інфармацыйнай кампаніі БелаПАН 3-6 сакавіка сярод 500 менчукоў ад 18 гадоў і старэй. Такая самая колькасьць тых, хто галасаваў датэрмінова (45 адсоткаў) рашэньне прагаласаваць раней 2 сакавіка прымалі пры іншых абставінах. 23 адсоткам зь іх “ненавязьліва” падказалі аб магчымасьці датэрміновага галасаваньня без прымусу. У той самы час, 22 адсоткі апытаных заявілі, што ішлі на датэрміновае галасаваньне пад прымусам службовых асобаў па месцу працы, вучобы ці па месцу жыхарства. І 10 адсоткаў менчукоў, што прагаласавалі датэрмінова, зрабілі гэта з прычыны сваёй занятасьці 2 сакавіка.
Адзначым, што ад агульнай колькасьці менчукоў, якія ўказалі на ўдзел у галасаваньні 2 сакавіка, аб датэрміновым наведваньні выбарчых участкаў заявілі 15 адсоткаў.
Практычна ўсе (99,6 адсоткі) выбарцаў, якія прынялі ўдзел у выбарах 2 сакавіка, галасавалі на выбарчых участках. І толькі 0,4 адсоткі – на даму.