Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 1920 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Аляксей Марачкін: Вызваліце плошчы ад бальшавіцкіх ідалаў
11:20, 19/03/2003

Вядомы мастак і грамадзкі дзеяч Аляксей Марачкін лічыць за неабходнае “вызваліць” плошчы беларускіх гарадоў ад “бальшавіцкіх ідалаў”. Выступаючы 16 сакавіка на Ўсебеларускім сходзе інтэлігенцыі ў Менску, Марачкін прапанаваў упрыгожыць гарадзкія плошчы манумэнтамі дзеячоў нацыянальна-вызвольнага руху, беларускай дзяржаўнасьці, навукі й культуры, перадае БелаПАН.

У Менску да гэтага часу не ўсталаяваныя даўно адлітыя мэмарыяльныя дошкі, прысьвечаныя стваральнікам Інстытута беларускай культуры й абвяшчэньню 25 сакавіка 1918 году незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. Аляксей Марачкін прапануе замест помнікаў Уладзімеру Ўльянаву (Леніну) і Міхаілу Калініну, якія зараз усталяваныя ў цэнтры Менску, узьвесьці помнікі князям Вялікага княства Літоўскага Міндоўгу і Вітаўту, а таксама Кастусю Каліноўскаму й Францішку Скарыне.

Адносна ўзаемаадносінаў дзяржавы й мастакоў, Марачкін адзначыў: “У цывілізаваным грамадзтве дзяржава паважае й шануе майстраў пэндзлю і разца, якія ўтвараюць залаты запас нацыі. У нашай краіне мастакі ня могуць атрымаць майстэрню і больш за 20 гадоў чакаюць адкрыцьця прыбудовы да Нацыянальнага мастацкага музэю, дзе плянуецца адкрыць сталую экспазыцыю беларускага выяўленчага мастацтва”.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: