Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 1920 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



КДБ мала сьмерці Андрэя Зайцава
11:42, 19/03/2003, ЗУБР

У Гомлі працягваецца моцны ціск спэцслужбаў на актывістаў руху ЗУБР. Ціск узмацніўся ў пэрыяд падрыхтоўкі да Народнага маршу “За лепшае жыцьцё!”

10 лютага невядомыя захапілі й дапыталі актывіста руху Дзяніса Чыкалёва. Маладыя людзі моцнага целаскладу заламілі яму рукі за сьпіну і кінулі яго ў машыну. Паводле Чыкалёва, яго прывезьлі ў нейкае памяшканьне, дзе невядомыя людзі ў штацкім задавалі пытаньні, датычныя надыходзячага Народнага маршу, дзейнасьці ЗУБРа. Пасьля таго, як ён адмовіўся адказваць на любыя пытаньні, яго прывялі на тое месца, дзе адбыўся захоп, і выкінулі з машыны.

На гэтым спэцслужбы не спыніліся. Супрацоўнікі КДБ выходзілі на яшчэ некалькіх актывістаў ЗУБРа. Распавядае адзін з актывістаў гомельскага ЗУБРа Іван Дзегцяроў:

“КДБ дзейнічае ўсё больш адкрыта. Яны не хаваюць, што праслухоўваюць тэлефоны. Часта мы заўважаем за сабой сочку. Сталі частымі спробы вярбоўкі. Калі яны разумеюць, што ў іх гэта не атрымоўваецца, спрабуюць ціснуць на чалавека праз яго знаёмых, праз кіраўніцтва на працы. Рэктар ВНУ, дзе я вучуся і працую, некалькі разоў выклікаў мяне да сябе і патрабаваў, каб я спыніў дзейнасьць, зьвязаную з ЗУБРом. Абяцаў, што ў супрацьлеглым выпадку ў мяне зьявяцца праблемы. Пасьля адной з такіх размоваў я сустрэў ў калідоры “гэбэшніка”, які некалькі месяцаў таму спрабаваў завербаваць мяне. Відавочна, што іх дзеяньні накіраваныя на тое, каб зламіць нас маральна. Але пасьля таго, як пад ціскам КДБ зьдзейсьніў самагубства наш актывіст Андрэй Зайцаў, мы ведаем, на што яны здольныя і гатовыя да гэтага. Натуральна, мы заўсёды падрыхтаваныя і гатовыя супрацьстаяць вярбоўкам і ціску з боку спэцслужбаў”.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: