Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
На вуліцах Менску будзе болей міліцыянтаў 14:11, 19/03/2003
Як паведаміў “Союз-инфо” прэсавы сакратар міністра ўнутраных справаў Зьміцер Партон, у Менску й іншых гарадох рэспублікі рэзка павялічылася колькасьць разбояў і рабункаў. Паводле статыстыкі, у 2002 годзе разбойныя напады рэгістраваліся на 30 адсоткаў часьцей, чым у папярэднім. А за дваццаць дзён лютага колькасьць такога роду злачынстваў павялічылася на 54 адсоткі. Сытуацыя патрабавала адэкватных мераў. На вуліцы гораду выйдуць дадатковыя нарады службаў ГУУС Менгарвыканкаму, ваеннаслужачых унутраных войскаў і курсантаў навучальных установаў МУС.