Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Сьвятар Ян Спасюк папрасіў прытулку ў ЗША 11:04, 19/03/2003, Радыё Свабода
Сьвятар Ян Спасюк апынуўся ў ЗША ў канцы лютага. Нядаўна ён уладкаваўся на працу на аўтазапраўцы... “Падставаў для атрыманьня палітычнага прытулку ў яго было болей чым дастаткова. Ён быў арыштаваны, адбыў 15 сутак у спэцпрыёмніку. Яго ня раз аштрафоўвалі. Ажно перад абразамі яму апраналі кайданкі супрацоўнікі міліцыі”, -- распавядае Аляксандар Антанюк, старшыня Гарадзенскага рэгіянальнага аддзяленьня Беларускага Гэльсынскага камітэту.
Некалькі разоў міліцыянты складалі на сьвятара пратаколы аб адміністратыўных парушэньнях. Антанюку паступалі зьвесткі пра тое, што супраць Яна Спасюка зьбіраюцца распачаць крымінальную справу за “распальваньне рэлігійнай варожасьці”.
Ян Спасюк пабудаваў у мястэчку Пагранічнае Бераставіцкага раёну першы ў краіне храм Беларускай аўтакефальнай царквы. Улады яго разбурылі.
У Беларусі ў сьвятара засталіся жонка і трое дзяцей.