Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Беларускія кантракты з Іракам могуць быць замарожаныя ААН 15:03, 19/03/2003
Ажыцьцяўленьне беларускіх кантрактаў на суму звыш 300 мільёнаў даляраў, падпісаных з Іракам у рамках праграмы “Нафта ў абмен на харчаваньне”, верагодна, будзе замарожаная ў сувязі з рашэньнем Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў прыпыніць дадзеную праграму. Пра гэта сёньня заявіў “Интерфаксу” начальнік кіраваньня інфармацыі, прэс-сакратар беларускага замежнапалітычнага ведамства Андрэй Савіных. Паводле інфармацыі МЗС Беларусі, у 2002 годзе замежнагандлёвы зварот Беларусі й Іраку склаў 32 млн. даляраў. Беларусь, у прыватнасьці, пастаўляла ў Ірак прадукцыю машынабудаваньня, сельгасабсталяваньне, абсталяваньне для будаўніцтва шклозаводаў. Аднак гэта афіцыйная інфармацыя. Рэальна таваразварот паміж Іракам і Беларусьсю значна большы. Размова ідзе пра пастаўкі ў Ірак узбраеньняў і прадукцыі ваеннага й двайнога прызначэньня, пра якія рэгулярна і падрабязна піша замежная прэса.