Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 1920 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Лукашэнка пазьбегнуў адказу на пытаньне аб прытулку для Садама Хусэйна
13:33, 19/03/2003

Аляксандар Лукашэнка паўдзельнічаў у простай тэлефонай лініі з чытачамі газэтаў “Советская Белоруссия” і “Комсомольская правда”. Карэспандэнт Радыё Свабода Валер Каліноўскі спрабаваў задаць сваё пытаньне. Апошнія гады магчымасьць асабіста задаць пытаньне Аляксандру Лукашэнку маюць толькі журналісты дзяржаўных СМІ альбо з так званага "прэзыдэнцкага пула" — абмежаванага кола журналістаў, якім улада давярае. Журналістаў Радыё Свабода і незалежных газэтаў звычайна на сустрэчы з удзелам А.Лукашэнкі не акрэдытоўваюць. Таму Каліноўскі і паспрабаваў выкарыстаць магчымасьць простай тэлефонай лініі газэтаў "Советская Белоруссия" і "Комсомольская правда", каб задаць актуальнае сёньня пытаньне: "Ці гатовы Аляксандар Лукашэнка даць прытулак ірацкаму кіраўніку Садаму Хусэйну, які атрымаў ультыматум прэзыдэнта ЗША Джорджа Буша з патрабаваньнем у наступныя дні пакінуць Ірак?"

Аднак перад ахвотнымі паўдзельнічаць у простай лініі з А.Лукашэнкам паўставала некалькі бар’ераў. Па-першае, шматканальная тэлефонная лінія была ўвесь час занятая. Датэлефанавацца ўдалося толькі за цэлую гадзіну бесьперапыннага націсканьня кнопак. Па-другое, трэба было пераканаць апэратараў, што пытаньне вартае адказу А.Лукашэнкі.

У прыватнасьці, "апэратарка", якая падняла слухаўку, калі датэлефанаваўся карэспандэнт Радыё Свабода, спачатку запісала пытаньне, потым папрасіла назваць сваё імя і знайшла нагоду, каб адмовіць у праве задаць гэтае пытаньне А.Лукашэнку: "А я апэратар, увогуле журналістам мы не даем слова…" І "апэратар" адключыла тэлефон.

Пазьней, пасьля дзьвюхгадзіннай наўпростай лініі, супрацоўнікі газэтаў "Советская Белоруссия" і "Комсомольская праўда" пацьвердзілі, што ў іх было заданьне фільтраваць усе пытаньні. Што адказваў А.Лукашэнка чытачам, якія пераадолелі ўсе бар’еры ягоных памочнікаў, газэты апублікуюць у чацьвер-пятніцу.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: