Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Дэмакраты Смаргоні выказваюць салідарнасьць і падтрымку Людміле Гразновай 11:10, 19/03/2003
Рада Смаргонскай гарадзкой арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Беларусі выказала салідарнасьць і падтрымку каардынатару грамадзянскай інніцыятывы “Хартыя’97” па правох чалавека Людміле Гразновай, якая судом Савецкага раёну Менску асуджаная да 15 сутак арышту за арганізацыю Народнага маршу “За лепшае жыцьцё!”.
Паважаная Людміла Мікалаеўна! Рада Смаргонскай гарадзкой арганізацыі АГП выказвае Вам пачуцьцё шчырай салідарнасьці й падтрымкі ў гэты нялёккі час. Такія людзі заўсёды былі апорай, надзеяй, гонарам нашай партыі.
Вашыя дзеяньні і перакананасьць у неабходнасьці дэмакратычных пераменаў, адданасьць справе, здольнасьць пераадольваць любыя цяжкасьці і ахвяраваць шмат чым дзеля посьпеху агульнай справы, быць у ліку лідэраў перадавога авангарду сапраўдных інтэлігентаў і патрыётаў Рэспублікі Беларусь, выклікаюць глыбокую павагу партыйнай арганізацыі Смаргоні. Трымайцеся, душой і сэрцам мы з Вамі!
Тадэвуш КАРТАВІК,
Старшыня рады Смаргонскай гарадзкой арганізацыі АГП