Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Польшчы сабраныя подпісы ў абарону арганізатараў Народнага маршу 11:43, 19/03/2003
Актывісты руху ЗУБР, якія пражываюць у Польшчы, сабралі больш за пяцьдзясят подпісаў пад петыцыяй, у якой патрабавалі неадкладна вызваліць чатырох арганізатараў Народнага маршу, асуджаных да 15 сутак арышту. Размова ідзе пра Людмілу Гразнову, Андрэя Саньнікава, Зьмітра Бандарэнку й Леніда Малахава. У заяве гаворыцца, што палітыкі былі арыштаваныя без усялякай прычыны з парушэньнем закону. Таксама нагадваецца, што за злачыннымі дзеяньнямі рэжыму Лукашэнкі ў Эўропе ўважліва сочаць. Петыцыю перадалі ў беларускую амбасаду ў Варшаве.