Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 2021 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНА ДНЯ 
Письма за решетку идут со всего мира
12:36, 20/03/2003

Акция «Письмо за решетку», объявленная на нашем сайте неделю назад, вызвала целый поток посланий в адрес белорусских узников совести. Андрею Санникову, Дмитрию Бондаренко, Людмиле Грязновой, Леониду Малахову, которые отбывают 15-суточный арест за организацию в Минске социальной акции «Народный Марш «За лучшую жизнь!», пишут их разных уголков земного шара. Свои приветствия прислали глава БНР Ивонка Сурвила, журналисты Павел Можейко и Микола Маркевич, группы «Международной Амнистии» из разных стран, Белорусские центры из Праги и Бельгии, старые белорусские эмигранты. Ниже вы можете почитать некоторые послания. Мы предлагаем всем присоединиться к нашей акции – все письма обязательно будут переданы в тюрьму. За вашу и нашу свободу!

 ПАЛIТЫКА 

Беларусь дапаможа Іраку гуманітарна
15:34, 20/03/2003, Георгі Астас, Радыё Рацыя

Беларусь разглядае магчымасьць аказаньня Іраку гуманітарнай дапамогі. Пра гэта на брыфінгу ў чацьвер заявіў прэсавы сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных. Ён агучыў заяву беларускага МЗС, у якой сказана, што Беларусь "занепакоеная пачаткам вайсковай апэрацыі". Садама Хусэйна ў Менску не чакаюць. Аляксандр Лукашэнка называе ЗША "монстрам" і "агрэсарам".

Заявление Посольства США по поводу марша «За лучшую жизнь!»
13:20, 20/03/2003

12 марта дипломаты из посольств Великобритании и Соединенных Штатов Америки наблюдали за Народным маршем «За лучшую жизнь!» в центре Минска. Несколько тысяч мирных демонстрантов всех возрастов собрались на площади Якуба Коласа около шести часов вечера и, подчиняясь инструкциям, звучавшим из громкоговорителей милицейского автомобиля, начали мирное шествие в направлении Национальной академии наук.

Барысаўскага прадпрымальніка зьбіраюцца судзіць за ўдзел у Народным маршы
13:05, 20/03/2003

Супрацоўнікі міліцыі зьявіліся да барысаўскага прадпрымальніка Мікалая Віторскага адразу дадому ўчора ўдзень. Яны заявілі, што Віторскі прымаў актыўны ўдзел у акцыі ў падтрымку Народнага маршу “За лепшае жыцьцё!” і склалі на яго пратакол, а таксама папярэдзілі, што ў бліжэйшы час прадпрымальнік атрымае позву ў суд. Нагадаем, што 12 сакавіка ў Барысаве прайшоў мітынг на цэнтральнай плошчы гораду каля будынку гарвыканкаму, у якім прынялі ўдзел каля двухсот чалавек – мясцовых прадпрымальнікаў і актывістаў ЗУБРа.

Сьвяткаваньне ўгодкаў БНР 25 сакавіка адбудзецца
13:04, 20/03/2003, Генадзь Кесьнер, Радыё Рацыя

Кааліцыйная працоўная група па падрыхтоўцы сьвяткаваньня 85-х угодкаў незалежнасьці БНР 25 сакавіка абвесьціла плян урачыстых мерапрыемстваў. Дзеля гэтага старшыня Партыі БНФ і ГА "БНФ "Адраджэньне" Вінцук Вячорка, кіраўнік рады ТБМ Алег Трусаў і старшыня выканкаму АСДП Аляксей Кароль у сядзібе БНФ сустрэліся з журналістамі.

Першы ўдар
12:06, 20/03/2003, Рэдакцыйны артыкул, The Washington Post

Калі амэрыканскія ўзброеныя сілы наносілі свае першыя ўдары па Іраку, прэзыдэнт ЗША Джорж Буш-малодшы заявіў сваёй краіне, што пачалася “шырокая і ўзгодненая кампанія” супраць Садама Хусэйна. Напады мінулай ночы былі абмежаваныя тым, што прэзыдэнт назваў “выбарачнымі мэтамі ваеннага значэньня; выбухі крылатых ракетаў і кіраваных авіябомбаў у Багдадзе і вакол яго вымушаюць меркаваць пра спробу ліквідацыі вышэйшых ірацкіх кіраўнікоў. Чакаюцца куды больш інтэнсыўныя і наземныя ўдары. Сп.Буш-малодшы сказаў, што “зараз, калі канфлікт пачаўся... гэта ня будзе кампаніяй паўмераў, і мы не пагодзімся ні на які вынік, апрача перамогі”.

Руэль Герэхт: «Садама могуць забіць людзі зь яго бліжэйшага атачэньня»
12:05, 20/03/2003, Яўген Бай, «Известия»

Да пачтаку ваеннай апэрацыі ЗША супраць Іраку застаюцца лічаныя гадзіны. Абодва бакі абменьваюцца пагражальнымі заявамі, штодзённыя навіны поўныя драматычнымі, часам супрацьлеглымі паведамленьнямі. Сваім бачаньнем таго, як будзе праходзіць гэтая вайна і чым яна можа завяршыцца, з “Известиями” дзеліцца Руэль Герэхт, былы агент ЦРУ, які доўгі час працаваў на Блізкім Усходзе. Зараз ён -- супрацоўнік цесна зьвязанага з адміністрацыяй кансэрватыўнага аналітычнага цэнтру "American Enterprise Institute".

Лукашэнка падтрымаў Садама Хусэйна
10:41, 20/03/2003

Як перадае РІА “Новости”, Аляксандар Лукашэнка назваў агрэсіяй дзеяньні ЗША адносна Іраку. “Это первый акт крупнейшей, циничной агрессии со времен Второй мировой войны в нарушение решений международных организаций," - заявіў беларускі лідэр у інтэрвію галоўным рэдактарам газэт “Комсомольская правда” і “Советская Белоруссия”, якое трансьлявалася дзяржаўнымі тэлеканаламі ў сераду вечарам.

Амбасадар Іраку ў Менску трызьніць
10:40, 20/03/2003

Мільёны грамадзянаў Беларусі намерваюцца абараняць Ірак. Пра гэта заявіў амбасадар Іраку ў Менску Салман Зэйдан, паведамляе ИТАР-ТАСС. Паводле яго, ёсьць нават заявы ад беларускіх жанчын, якія гатовыя на полі бою аказваць дапамогу параненым. Зэйдан сказаў таксама, што ірацкае войска мае вялікі баявы досьвед і будзе абараняць сваю краіну да канца. Паводле яго, ЗША і Вялікабрытанія атрымаюць з Іраку “тысячы трунаў зь целамі агрэсараў”.

Беларускія дыпляматы «часова» перабраліся з Багдаду ў Сырыю
10:39, 20/03/2003, Росбалт

Беларуская дыпляматычная місія ў Іраку “часова” перабралася з Багдаду ў Сырыю. Пра гэта ў сераду журналістам у Менску паведаміў начальнік кіраваньня інфармацыяй МЗС Беларусі Андрэй Савіных. Паводле яго, гэта выклікана “абвастрэньнем сытуацыі ў рэгіёне і пагрозаю ваеннага канфлікту”. Нагадаем, беларускую амбасаду ў Іраку прадстаўляюць часовы даверчы ў справах Беларусі Юры Оранж і другі сакратар Валеры Гурын. Зараз яны разьмяшчаюцца ў Дамаску. Пасьля іх ад’езду з Багдаду, паводле беларускага МЗСу, грамадзянаў Беларусі ў Іраку няма.

Хто атакуе мiсiю АБСЭ?
10:38, 20/03/2003, Алесь Сiлiч, Народная Воля

У адказ на артыкул "Якая мiсiя ў мiсii АБСЭ?", надрукаваны 18 сакавiка, рэдакцыя атрымала лiст ад новага кiраўнiка менскага офiсу АБСЭ Эбэргарда Хайкэна з просьбай надрукаваць яго. Вось ён (захоўваецца аўтарскi стыль):

Мерапрыемствы па сьвяткаваньні 85-ых угодак абвяшчэньня БНР
10:37, 20/03/2003

Сьвяточныя мерапрыемствы з нагоды 85-ых угодак абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі пройдуць ня толькі ў Менску, але і ў іншых гарадох Беларусі. Пра гэта паведамілі на прэс-канфэрэнцыі 19 сакавіка прадстаўнікі кааліцыйнай працоўнай групы па сьвяткаваньні гадавіны БНР – старшыня Партыі БНФ Вінцук Вячорка, намесьнік старшыні незарэгістраванай Аб’яднанай сацыял-дэмакратычнай партыі Аляксей Кароль, старшыня Рэспубліканскай грамадзкай арганізацыі “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны” (ТБМ) Алег Трусаў.

У Менску ўзмацнілася ахова амбасады ЗША
10:32, 20/03/2003

Ахова амбасады ЗША ў Менску, а таксама ўсіх дыппрадстаўніцтваў замежных дзяржаваў, акрэдытаваных у Беларусі, узмоцненая ў сувязі з пачаткам ваенных дзеяньняў у Іраку. Пра гэта “Интерфаксу” паведамілі ў аб’яднаньні “Ахова” пры МУС рэспублікі.

 ГАЛОЎНАЕ 
Андрэй Саннікаў: «Энергетычнае супрацоўніцтва Беларусі з Еўропай скасаванае з прычыны рэпрэсій супраць апазіцыі» • 15:26, 25/09/2007
Кіраўнік ПАРЕ: «Дыялог з Беларуссю немагчымы без вызвалення палітвязняў» • 09:49, 25/09/2007
Улада ў адказе за арышты напярэдадні Еўрапейскага Марша • 14:43, 24/09/2007
Фэст «Права быць свабодным» (Фотарэпартаж) • 09:49, 24/09/2007
Фэст у Луцку: Беларусы маюць права на свабоду • 18:06, 23/09/2007
Тэлеканал «Белсат» пачне працаваць 10 снежня • 13:48, 23/09/2007
Лукашенко: «Газпром» наживается на Беларуси • 17:37, 22/09/2007
Уначы міліцыя затрымала аўтобусы з гасцямі рок-фэсту «Права быць свабодным» • 01:29, 22/09/2007
Аляксандр Мілінкевіч запрасіў лідэраў Еўропы на Еўрапейскі Марш • 11:15, 21/09/2007
Першыя крокі павінны зрабіць улады Беларусі • 09:50, 21/09/2007
 НАВIНА ДНЯ 
Беларусь падвысіць экспартныя пошліны на нафту й нафтапрадукты
13:04, 20/03/2003


 ЭКАНОМIКА Й СОЦЫЮМ 

Колькасьць беспрацоўных у Беларусі павялічылася да 143 тысячаў
15:31, 20/03/2003

У Беларусі па стану на 1 сакавіка сёлетняга году на ўліку ў дзяржаўнай службе занятасьці насельніцтва зарэгістравана 143 тыс. 353 беспрацоўных, што на 12,8 тыс. чалавек больш у параўнаньні з пачаткам сёлетняга году. Такім чынам, узровень беспрацоўя да колькасьці эканамічна актыўнага насельніцтва дасягнуў 3,3%.

Лукашэнка: Умоваў для ўвядзеньня адзінай валюты пакуль няма
12:58, 20/03/2003

У працэсе будаўніцтва “саюзнай дзяржавы” бакі “сутыкнуліся з масай складанасьцяў і цяжкасьцяў, і таму ідзе запавольваньне”. Пра гэта паведаміў Аляксандар Лукашэнка ў часе прамой тэлефоннай лініі з чытачамі газэтаў “Советская Белоруссия” і “Комсомольская правда”.

Нафтавая галіна – стрыжань расейскай эканомікі
12:57, 20/03/2003, Die Welt, Нямеччына

“Расея сядзіць на нафтавай ігле, як наркаман,” – кажа дарадца прэзыдэнта Андрэй Іларыёнаў. Расейская эканоміка сапраўды залежыць ад чорнага золата. Экспарт энэганосьбітаў – нафты й газу – прыносіць больш за трэць даходаў дзяржавы. Плянаваньне бюджэту ажыцьцяўляецца з улікам кошту на нафту. На сёлетні год урад на чале з Міхаілам Касьянавым заклаў у аснову пры плянаваньні бюджэту кошт на нафту ў дыяпазоне ад 18,5 да 21,5 даляраў ЗША за барэль (159 літраў).

Вайна ў Іраку негатыўна паўплывае на беларускіх вытворцаў
12:02, 20/03/2003

Ваенныя дзеяньні ў Іраку могуць негатыўна паўплываць на замежнаэканамічную дзейнасьць беларускіх вытворцаў аўтатрактарнай тэхнікі. Такую думку карэспандэнту “Интерфакса” выказалі спэцыялісты Менскага аўтазаводу (МАЗ) і Менскага трактарнага заводу (МТЗ).

Запазычанасьць па заробку ў Беларусі - 104 мільёны 480 тысячаў даляраў ЗША
10:51, 20/03/2003, РБК

Запазычанасьць па заробнай плаце ў Беларусі складае на дадзены час 20,8 млрд. беларускіх рублёў (104 млн. 480 тыс. дал.). Як паведамілі ў Міністэрстве працы й сацыяльнай абароны рэспублікі, удзельная вага запазычанасьці ў месяцовым фондзе заробнае платы студзеня складае 3,6%.

Мінжылкамгас парушае асноўны эканамічны закон краіны
10:50, 20/03/2003

У гэтым яго абвінаваціла дэпутацкая група “Рэспубліка”, якая накіравала ва ўрад паведамленьне, у якім патрабуе “”перагледзіць жыльлёва-камунальную палітыку”. Дакумэнт быў прыняты па выніках арганізаванага 18 сакавіка групай “Рэспубліка” ў “парлямэнце” “круглага стала” па праблемах “сацыяльнай абароны насельніцтва ва ўмовах рэзкага павышэньня тарыфаў на паслугі ЖКХ”. Удзел у ім прынялі прадстаўнікі Мінжылкамгасу, Міністэрства працы й сацыяльнай абароны, канцэрну “Белэнэрга”.

Калгасы ня ў стане выплочваць крэдыты
10:49, 20/03/2003

На дадзены час запазычанасьць калгасаў і саўгасаў па крэдытах на жыльлёвае будаўніцтва складае 247 мільярдаў рублёў. І гэта кладзецца цяжарам на гаспадаркі ва ўмовах, калі з 2303 сельскагаспадарчых прадпрыемстваў рэспублікі 1405 зьяўляюцца неплацежаздольнымі. Перашкодаю на шляху своечасовага выкананьня забавязкаў па вяртаньні крэдытаў і працэнтаў па іх зьяўляюцца недахоп выручкі, які паступае на рахункі гаспадара, адсутнасьць уласных зваротных сродкаў, запазычанасьць па плацяжох у бюджэт і пазабюджэтныя фонды. І выканаць заданьне сёлетняга году па ўвядзеньні ў эксплюатацыю 900 тысячаў квадратных мэтраў агульнай плошчы сельскага жыльля дастаткова праблематычна ў сувязі з пагаршэньнем фінансава-эканамічнага патэнцыялу гаспадарак.

У Рунэце сэксу няма... амаль
10:48, 20/03/2003, CNews

Паводле дасьледваньня “SpyLOG-монитор”, што ахоплівае 2,5 тыс. сайтаў Рунэту, якія найбольш наведваюцца, сусьветная аўдыторыя расейскамоўных рэсурсаў Сеціва на канец студзеня 2003 году складала каля 15 млн. карыстальнікаў.

«Белметалэнэрга» пры першай магчымасьці вернецца ў Ірак
10:46, 20/03/2003, Сяргей Крывашэін, БДГ

Асаблівая сымпатыя, якую ўлады Іраку маюць да нашай краіны, шмат у чым зьвязаная з актыўнасьцю на ірацкім рынку беларускай кампаніі “Белметалэнэрга”. Менавіта дзякуючы маркетынгавым намаганьням гэтай кампаніі іракцы ня толькі сталі вылучаць нас сярод іншых краінаў, але і моцна прывязаліся да беларускіх “МАЗаў” і трактараў. Кампанія-дылер за некалькі апошніх гадоў здолела правесьці капіталістычную экспансію на рынкі Іраку, Ірану і шэрагу іншых блізусходніх і афрыканскіх краінаў і нават пачала выступаць сур’ёзным канкурэнтам для куды больш магутных экспартэраў-“гігантаў”. На жаль, палітычны крызыс вакол Іраку, які пагражае ня сёньня-заўтра перарасьці ў вайну, прымусіў беларусаў тэрмінова згортвацца. На мінулым тыдні ўсе супрацоўнікі “Белметалэнэрга” былі эвакуяваныя з Багдаду на радзіму. Карэспандэнт БДГ размаўляе з дырэктарам філіі ААТ “Белметалэнэрга” ў Іраку Зьмітром Баско.

 ГАЛОЎНАЕ 
95 процентов белорусских интернет-магазинов могут быть закрыты • 12:40, 25/09/2007
Новые проблемы белорусского сахара • 10:49, 25/09/2007
Академик Никитченко: В Беларуси приписали к урожаю около 1,5 млн. зерна • 13:00, 24/09/2007
Растет дефицит торгового сальдо и падает рентабельность • 10:45, 24/09/2007
Как один пенсионер правду ищет • 14:38, 23/09/2007
Грядет либерализация рынка связи • 12:56, 21/09/2007
СП па перапрацоўцы вуглёў створаць ужо праз тыдзень • 09:57, 21/09/2007
Мобильный контроль усилится • 10:16, 20/09/2007
В Беларуси может быть изменен порядок ввоза автомобилей • 17:24, 19/09/2007
Среди неплательщиков – в основном госпредприятия • 10:28, 19/09/2007
 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: