Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 2021 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Мерапрыемствы па сьвяткаваньні 85-ых угодак абвяшчэньня БНР
10:37, 20/03/2003

Сьвяточныя мерапрыемствы з нагоды 85-ых угодак абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі пройдуць ня толькі ў Менску, але і ў іншых гарадох Беларусі. Пра гэта паведамілі на прэс-канфэрэнцыі 19 сакавіка прадстаўнікі кааліцыйнай працоўнай групы па сьвяткаваньні гадавіны БНР – старшыня Партыі БНФ Вінцук Вячорка, намесьнік старшыні незарэгістраванай Аб’яднанай сацыял-дэмакратычнай партыі Аляксей Кароль, старшыня Рэспубліканскай грамадзкай арганізацыі “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны” (ТБМ) Алег Трусаў.

Паводле арганізатараў, сьвяточныя мерапрыемствы, падрыхтаваныя працоўнай групаю, пачнуцца 19 сакавіка ў памяшканьні Ўправы БНФ, дзе пройдзе публічная лекцыя “Беларуская Народная Рэспубліка”. Тут 21 сакавіка а 18.00 адкрыецца выстава мастацкай суполкі “Пагоня”.

Урачысты мітынг, шэсьце і ўскладаньне кветак да помнікаў вялікім беларусам павінна адбыцца ў Менску 25 сакавіка. Плянуецца, што шэсьце пачнецца а 17.30 на плошчы Якуба Коласа і пройдзе да парку Янкі Купалы. Адпаведная заяўка пададзеная ў Менгарвыканкам.

Завершыць праграму сьвяткаваньня канцэрт, які пачнецца ў сталічным Доме ветэранаў 25 сакавіка а 19.30. Чакаецца, што ў канцэрце прымуць удзел гурты “Стары Ольса”, “Старалітва”, “Кудзьмень”, “Artes Liberalis”, барды Алесь Камоцкі і Зьміцер Сідаровіч.

Паводле старшыні ТБМ Алега Трусава, мерапрыемствы, падрыхтаваныя гэтай арганізацыяй, пройдуць і ў некаторых гарадох Беларусі -- Баранавічах (Берасьцейская вобласьць), Віцебску, Горадні, Лідзе (Гарадзенская вобласьць).

Як ужо паведамляў БелаПАН, сваю праграму сьвяткаваньня ўгодак абвяшчэньня БНР падрыхтаваў і Нацыянальны камітэт пад старшынствам гісторыка Анатоля Грыцкевіча. Аднак, паводле прадстаўнікоў кааліцыйнай працоўнай групы, “ніхто нікому ня будзе забараняць” удзельнічаць у тых ці іншых мерапрыемствах, заплянаваных на бліжэйшыя дні.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: