Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 2021 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Сьвяткаваньне ўгодкаў БНР 25 сакавіка адбудзецца
13:04, 20/03/2003, Генадзь Кесьнер, Радыё Рацыя

Кааліцыйная працоўная група па падрыхтоўцы сьвяткаваньня 85-х угодкаў незалежнасьці БНР 25 сакавіка абвесьціла плян урачыстых мерапрыемстваў. Дзеля гэтага старшыня Партыі БНФ і ГА "БНФ "Адраджэньне" Вінцук Вячорка, кіраўнік рады ТБМ Алег Трусаў і старшыня выканкаму АСДП Аляксей Кароль у сядзібе БНФ сустрэліся з журналістамі.

Лідэр БНФ Вінцук Вячорка паведаміў, што працоўная група ў складзе Аляксея Янукевіча, Паўла Знаўца, Уладзімера Кішкурны й самога Вінцука Вячоркі падала заяўку ў Менскі гарадзкі выканаўчы камітэт на правядзеньне мітынгу, сьвяточнага шэсьця ад плошчы Якуба Коласа да парку Янкі Купалы й ускладаньне кветак да помнікаў славутых беларускіх песьняроў 25 сакавіка бягучага году. Апрача масавай акцыі, гэтымі днямі адбудзецца шэраг культурніцкіх і асьветніцкіх мерапрыемстваў, прымеркаваных да ўгодкаў Беларускай Народнай Рэспублікі. Так, 21 сакавіка ў сядзібе БНФ адкрыецца выстава мастакоў суполкі "Пагоня", а 25 сакавіка а 19.30 адбудзецца канцэрт гімнічных і вайсковых сьпеваў з удзелам гуртоў "Стары Ольса", "Старалітва", "Artes Liberalis", фольк-гурту "Кудзьмень", а таксама бардаў Алеся Камоцкага й Зьмітра Сідаровіча. Паводле словаў Алега Трусава, 21 сакавіка ўрачыстасьці, прысьвечаныя ўгодкам БНР, з удзелам беларусаў Літвы адбудуцца ў Вільні.

Адказу Менгарвыканкаму на пададзеную заяўку на момант правядзеньня прэсавай канфэрэнцыі яшчэ не паступіла. Тым ня менш, заяўнікі спадзяюцца на здаровы сэнс уладаў, якія будуць прымаць рашэньне, дазволіць ці не правядзеньне 25 сакавіка акцыі ў заяўленым фармаце. Пра гэта сказаў Вінцук Вячорка:

- Мы хацелі б спадзявацца й за Вашым пасярэдніцтвам і ўладам такую прапанову пераказаць - не перашкаджаць сабрацца адзначыць вялікае нацыянальнае сьвята. Не ўжываць сілы супраць тых людзей, якія зьбяруцца. Хаця безумоўна мы яшчэ ня трацім надзеі атрымаць нармальны цывілізаваны дазвол, згоду з боку гарвыканкаму. Ужо пытаньне, калі дазвол сабрацца будзе, то які будзе маршрут - гэта будзе падлягаць абмеркаваньню з прадстаўнікамі гарадзкіх уладаў і зь міліцыяй, але гэта ўжо наступны сюжэт. Самае галоўнае для нас - гэта дабіцца магчымасьці нармальна, мірна сабраць людзей, не падстаўляючы іх пад прэвэнтыўныя рэпрэсіі, дубінкі й усё такое.

Як паведамілі арганізатары, урачыстыя мерапрыемствы 25 сакавіка плянуецца правесьці, апрача Менску, у Горадні, Баранавічах, Віцебску, Лідзе й іншых гарадох краіны. Пачатак сталічнай акцыі 25 сакавіка плянуецца а 17.30 на плошчы Якуба Коласа.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: