Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Запазычанасьць па заробку ў Беларусі - 104 мільёны 480 тысячаў даляраў ЗША 10:51, 20/03/2003, РБК
Запазычанасьць па заробнай плаце ў Беларусі складае на дадзены час 20,8 млрд. беларускіх рублёў (104 млн. 480 тыс. дал.). Як паведамілі ў Міністэрстве працы й сацыяльнай абароны рэспублікі, удзельная вага запазычанасьці ў месяцовым фондзе заробнае платы студзеня складае 3,6%.
18,9 млрд. руб. (94 млн. 943 тыс. дал.) з гэтай сумы прыпадае на студзень 2003г. Па-ранейшаму высокая запазычанасьць захоўваецца ў арганізацыях, падначаленых Міністэрству сельскай гаспадаркі й харчаваньня краіны, - 6,1% ад студзеньскага фонду заробнае платы. Пазыка прадпрыемстваў Міністэрства прамысловасьці рэспублікі складае 1 млрд. руб. (каля 5 млн. дал.), што адпавядае 1,4% фонду заробнае платы.