Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Менску ўзмацнілася ахова амбасады ЗША 10:32, 20/03/2003
Ахова амбасады ЗША ў Менску, а таксама ўсіх дыппрадстаўніцтваў замежных дзяржаваў, акрэдытаваных у Беларусі, узмоцненая ў сувязі з пачаткам ваенных дзеяньняў у Іраку. Пра гэта “Интерфаксу” паведамілі ў аб’яднаньні “Ахова” пры МУС рэспублікі.
Паводле суразмоўцаў агенцтва, у сераду адбылася сустрэча кіраўніцтва МУС з прадстаўнікамі амбасады ЗША. Асноўнай тэмаю размовы стала пытаньне аб узмацненьні аховы амэрыканскай амбасады. Таксама адзначалася, што сустрэча ініцыяваная кіраўніцтвам амбасады ЗША.