Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 2021 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Беларусь падвысіць экспартныя пошліны на нафту й нафтапрадукты
13:04, 20/03/2003

Беларусь, як і Расея, падвысіць экспартныя пошліны на нафту й нафтапрадукты. Такую думку “Интерфаксу” выказалі спэцыялісты замежнаэканамічнага кіраваньня канцэрну "Белнафтахім”. Яны паведамілі, што расейскі ўрад прыняў рашэньне аб павышэньні з 1 красавіка сёлетняга году экспартнай пошліны на нафту з 25,9 даляраў да 40,3 за тону і на нафтапрадукты з 23,3 даляраў да 36,3 даляраў за тону.

Паводле іх, прагноз аб падвышэньні ў Беларусі экспартных пошлінаў на нафту й нафтапрадукты заснаваны на практыцы гарманізацыі гэтага віда платаў у дзьвюх краінах. Яны адзначылі, што парадак падвышэньня экспартных пошлінаў на нафту й нафтапрадукты прадугледжвае адпаведныя прапановы ва ўрад МЗСам па ўзагадненьні з канцэрнам “Белнафтахім”. На дадзены час у Беларусі спаганяюцца такія экспартныя пошліны на нафту й нафтапрадукты, як і ў Расеі, дадалі спэцыялісты.

У той самы час падвышэньне ў Беларусі экспартных пошлінаў не паўплывае на дынаміку ўнутрыбеларускіх коштаў на нафту й нафтапрадукты, бо згодна дзейнаму парадку пры ўзаемным гандлі гэтымі таварамі паміж рэзыдэнтамі Расеі й Беларусі экспартная пошліна не спаганяецца, патлумачылі яны.

На думку беларускіх нафтатрэйдэраў, падвышэньне экспартных пошлінаў на нафтапрадукты пагоршыць фінансавае становішча прадпрыемстваў нафтаперапрацоўкі і пастаўшчыкоў давальніцкай сыравіны. Яны патлумачылі, што кошты на сьветлыя нафтапрадукты й мазут на сусьветных рынках на дадзены час дастаткова стабільныя й вынікам падвышэньня экспартных пошлінаў для беларускіх нафтаперапрацоўшчыкаў стане скарачэньне прыбытку і, у бліжэйшай пэрспэктыве, скарачэньне аб’ёмаў экспарту.

Разам з тым яны адзначылі, што ў Беларусі, у адрозьненьне ад Расеі, экспартная пошліна на сьветлыя й цёмныя нафтапрадукты вызначаная дыфэрэнцыявана, таму чаканае падвышэньне на сьветлыя нафтапрадукты ў Беларусі будзе нязначным, бо на дадзены час гэтая пошліна складае 35 USD за 1 тону. У той самы час экспартная пошліна на мазуту ў Беларусь на дадзены час складае 20 USD за 1 тону і ад яе падвышэньня найбольш за ўсё церпяць менавіта пастаўшчыкі мазуты, лічаць экспэрты. Калі ўлічваць чаканае сэзоннае зьніжэньне сусьветных коштаў на мазуту, падвышэньне экспартных пошлінаў на яе прывядзе да значнага скарачэньня рэалізацыі і затаварваньні, прагназуюць нафтатрэйдэры.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: