Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Лукашэнка падтрымаў Садама Хусэйна 10:41, 20/03/2003
Як перадае РІА “Новости”, Аляксандар Лукашэнка назваў агрэсіяй дзеяньні ЗША адносна Іраку. “Это первый акт крупнейшей, циничной агрессии со времен Второй мировой войны в нарушение решений международных организаций," - заявіў беларускі лідэр у інтэрвію галоўным рэдактарам газэт “Комсомольская правда” і “Советская Белоруссия”, якое трансьлявалася дзяржаўнымі тэлеканаламі ў сераду вечарам.
Пры гэтым ён адзначыў, што ваенныя дзеяньні ў Югаславіі праходзілі з санкцыі Рады Бясьпекі ААН.
Вайна ў Іраку, на думку Аляксандра Лукашэнкі, пагражае экалягічнай катастрофай, бо “будут гореть скважины”, а наземная апэрацыя пагражае гібельлю тысяч людзей. “Однозначно пойдут цинковые гробы на родины солдат и руководству этих стран придется объяснять своим гражданам – что это за война. Понятно, какая война – не за спасение человечества, а за нефть”, -- сказаў Лукашэнка.
Ён лічыць, што ў выніку ваенных дзеяньняў у Іраку кіраўніцтва “стран-агрессоров может быть свергнуто своими гражданами”. “Этого потребует народ, который сегодня протестует против войны”, -- падкрэсьліў кіраўнік беларускай дзяржавы.
Беларускі лідэр падтрымлівае рашэньне Хусэйна супрацьстаяць агрэсіі з боку ЗША. “Правильно заявляет, что не покинет Ирак”, -- заявіў Лукашэнка.