Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Калгасы ня ў стане выплочваць крэдыты 10:49, 20/03/2003
На дадзены час запазычанасьць калгасаў і саўгасаў па крэдытах на жыльлёвае будаўніцтва складае 247 мільярдаў рублёў. І гэта кладзецца цяжарам на гаспадаркі ва ўмовах, калі з 2303 сельскагаспадарчых прадпрыемстваў рэспублікі 1405 зьяўляюцца неплацежаздольнымі. Перашкодаю на шляху своечасовага выкананьня забавязкаў па вяртаньні крэдытаў і працэнтаў па іх зьяўляюцца недахоп выручкі, які паступае на рахункі гаспадара, адсутнасьць уласных зваротных сродкаў, запазычанасьць па плацяжох у бюджэт і пазабюджэтныя фонды. І выканаць заданьне сёлетняга году па ўвядзеньні ў эксплюатацыю 900 тысячаў квадратных мэтраў агульнай плошчы сельскага жыльля дастаткова праблематычна ў сувязі з пагаршэньнем фінансава-эканамічнага патэнцыялу гаспадарак.