Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Вайна ў Іраку негатыўна паўплывае на беларускіх вытворцаў 12:02, 20/03/2003
Ваенныя дзеяньні ў Іраку могуць негатыўна паўплываць на замежнаэканамічную дзейнасьць беларускіх вытворцаў аўтатрактарнай тэхнікі. Такую думку карэспандэнту “Интерфакса” выказалі спэцыялісты Менскага аўтазаводу (МАЗ) і Менскага трактарнага заводу (МТЗ).
Як адзначылі на МТЗ, беларускія трактары экспартуюцца ў Ірак з 70-х гадоў. Штогод у гэты рэгіён пастаўлялася ад 500 да 1000 машынаў. На заводзе паведамілі, што максымальны аб’ём экспарту прыпаў на 1993 год, а ў 2003-2004 гадах чакалася чарговае падвышэньне попыту на трактары МТЗ. “Рынак Іраку вельмі ёмкі”,-- падкрэсьлілі спэцыялісты.
У сваю чаргу ў Цэнтры грамадзкіх сувязяў Менскага аўтазаводу адзначылі, што рынак Іраку зьяўляецца для прадпрыемства “традыцыйным”, штогод тут рэалізуецца каля 400-500 машынаў (у асноўным гэта шасі пад камунальную тэхніку, цягачы з паўпрычэпамі для перавозкі зерня). Спэцыялісты аўтазаводу падкрэсьлілі, што ўся тэхніка рэалізуецца ў Ірак у рамках праграмы “Нафта ў абмен на харчаваньне”, таму ў выпадку згортваньня дадзенай праграмы “доступ на рынак будзе страчаны”. Суразмоўцы агенцтва зьвярнулі ўвагу на тое, што “МАЗ гатовы працаваць у Іраку і ва ўмовах свабоднай канкурэнцыі”. “Стаўленьне да Беларусі й беларускай прадукцыі ў гэтай краіне традыцыйна добрае, і мы спадзяемся, што яно ня зьменіцца пры любым сыходзе канфлікту”, -- сказалі на прадпрыемстве. Тэхніка МАЗу й МТЗ у апошнія гады пастаўляецца ў Ірак праз ААТ “Белметалэнэрга”.