|
|
||||||||||||||||||||
![]()
УСЕ ПРАЕКТЫ
|
Хто атакуе мiсiю АБСЭ? 10:38, 20/03/2003, Алесь Сiлiч, Народная Воля Уважаемый г-н Редактор, Офис ОБСЕ в Минске обратил внимание на статью г-на Алеся Силича, опубликованную 18 марта 2003 г. в "Народной воле". В свете данного материала, позвольте привлечь Ваше внимание к следующим четырем моментам: 1) Заместитель руководителя офиса ОБСЕ в Минске при содействии другого сотрудника офиса наблюдал за ходом Народного марша "За лучшую жизнь!". 2) "Хартия`97" объявила о том, что офис ОБСЕ в Минске не наблюдал за демонстрацией, не предприняв каких-либо усилий для проверки этой информации. 3) Что касается интервью, с просьбой о котором обратился г-н Силич, то я получил вопрос по факсу буквально в тот момент, когда выезжал из офиса на две встречи в город. По возвращении, посетитель, с которым у меня была назначена встреча, уже ожидал меня, так как я опаздывал на несколько минут. Через несколько минут после встречи с посетителем, я послал мой ответ на вопрос г-на Силича. 4) Это факты. Что касается Ваших оценок, я не буду их комментировать. Тем не менее я получил интересный опыт, через месяц после моего прибытия наблюдая атаку против офиса ОБСЕ в Минске в Вашей газете, которая не предприняла усилий для обсуждения вопроса с нами, хотя это было бы справедливо. С уважением Эберхард ХАЙКЕН, Посол, Руководитель Офиса ОБСЕ в Минске. Яшчэ i яшчэ раз я перачытаў свой артыкул i лiст паважанага спадара Хайкэна і не знайшоў, шчыра кажучы, нейкiх яўных супярэчнасьцяў цi недарэчнасьцяў, вартых такой негатыўнай рэакцыi з боку апошняга. У першым пункце свайго лiста, напрыклад, кiраўнiк мiсii АБСЭ нiбы ў якасьцi абвяржэньня падае iнфармацыю, якая прысутнiчае ў артыкуле "Якая мiсiя ў мiсii АБСЭ?" (калёнка 2, абзац 1). Сказана: "Нарэшце, пасьля чатырох гадзiнаў аўтадазвону з офiсу мiсii АБСЭ прыйшоў адказ па факсе, у якiм нас праiнфармавалi, што марш "За лепшае жыцьцё" наведалi намесьнiк кiраўнiка мiсii i яшчэ адзiн супрацоўнiк офiсу АБСЭ..." Што тычыцца другога пункту, то сьпяшаюся паведамiць, што прэс-цэнтар "Хартыi-97" у мяне ўзгадваецца толькi ў кантэксце iнфармацыi, зьвязанай з запрашэннем сп. Хайкэна наведаць Народны марш "За лепшае жыцьцё!". Не супярэчаць таксама адзiн аднаму гiсторыя адказу кiраўнiка мiсii на пытаньне "Народнай волi" i мая гiсторыя чаканьня гэтага адказу i г.д. Дзiўна, што ЗВЫЧАЙНУЮ крытычную ацэнку пазыцыi АБСЭ ў адносiнах да Беларусi адзiн з яе работнiкаў называе "атакай супраць офiсу АБСЭ". Яшчэ больш дзiўна, што гэта словы не чыноўнiка лукашэнкаўскай вэртыкалi, а грамадзянiна дэмакратычнай Нямеччыны, дзе, выкарыстоўваючы тэрмiналёгiю самога сп. Хайкена, "атакi" журналiстаў на адказных чыноўнiкаў -- звычайная, амаль штодзённая зьява. Прызнаюся вам шчыра, спадар Хайкен, друкуючы свой артыкул, я не ставiў мэту кагосьцi атакаваць цi, як кажуць, падводзiць "пад манастыр". Усё, чаго мне хочацца, гэта паспрабаваць аб`ектыўна, без ангажаванасьцi, якая набіла ўжо аскоміну, ацанiць апошнiя, часам зусiм, на мой погляд, нелягiчныя крокi Эўропы, што тычацца ацэнкi палiтычнай сытуацыi ў Беларусi. Я лiчу, што беларусы, калi нарэшце дойдуць да дэмакратыi, даруюць сваiм заходнеэўрапейскiм сябрам любыя памылкi ў сваёй палiтыцы падчас лукашэнкаўскага праўленьня. Не даруюць яны нiколi толькi крывадушша, абыякавасьцi i непаслядоўнасьцi. I яшчэ. Права крытычна ацэньваць дзейнасьць таго цi iншага чыноўнiка -- цi А.Лукашэнкi, цi эўрапейскага эмiсара, дазвольце, шаноўны спадар Хайкен, мне пакiнуць усё ж такi за сабой.
1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org. Экспарт навiнаў
|