Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 2526 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Арыштаваныя 23 сакавіка апазыцыянэры сталі Вязьнямі сумленьня
11:19, 25/03/2003

Пра гэта заявіла праваабарончая арганізацыя “Міжнародная амністыя” ў распаўсюджанай сёньня заяве. У дакумэнце, у прыватнасьці, паведамляецца: “Прайшло менш за два тыдні з моманту арышту былога намесьніка міністра замежных справаў Андрэя Саньнікава, праваабаронцы Людмілы Гразновай, каардынатара Хартыі’97 Зьмітра Бандарэнкі й прадпрымальніка Леаніда Малахава, якія былі асуджаныя да пятнаццаці сутак за арганізацыю масавай акцыі 12 сакавіка ў Менску. "Міжнародная амністыя" будзе разглядаць кожнага арыштаванага ў сувязі з удзелам у акцыі 23 сакавіка, а таксама дэманстрацыі 12 сакавіка, як Вязьня сумленьня". Праваабарончая арганізацыя таксама заклікае ўлады неадкладна і без усялякіх умоваў вызваліць вязьняў.

2003 год становіцца чарговым нешчасьлівым годам для мірнага самавыказваньня ў Беларусі. І без таго адмоўны сьпіс парушэньняў правоў чалавека ў краіне папоўніўся чарговай хваляю рэпрэсіяў, гаворыцца ў заяве “Міжнароднай амністыі”.

23 сакавіка як мінімум 50 мірных дэманстрантаў былі затрыманыя ў цэнтры Менску ў час несанкцыянаванай дэманстрацыі супраць палітыкі ўраду Аляксандра Лукашэнкі, таксама прымеркаванай да 85 гадавіны з моманту абвяшчэньня БНР. “Гэты абуральны інцыдэнт зьяўляецца чарговым сыгналем таго, што ўрад Аляксандра Лукашэнкі груба парушае правы чалавека і асноўныя свабоды грамадзянаў Беларусі”, -- заявіла “Міжнародная амністыя”.

“Палітыка Аляксандра Лукашэнкі, якога ня раз крытыкавалі за арышты сваіх суграмадзянаў, вартая асуджэньня”, -- піша “Міжнародная амністыя”.


напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: