Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Менску абрабаваная кватэра Сяргея Антончыка 13:25, 25/03/2003
24 сакавіка ў Менску абрабаваная кватэра лідэра арганізацыі “Рабочая ўзаемадапамога”, дэпутата Вярхоўнага Савету Беларусі 12 скліканьня Сяргея Антончыка.
У інтэрвію БелапАН Антончык паведаміў, што крадзеж адбыўся ў прамежку паміж 13.00 і 15.00, калі дома нікога не было. Зламысьнікі ўзламалі ўваходныя дзьверы і вынесьлі з кватэры музычны цэнтар, тэлевізар, відэамагнітафон, а таксама некалькі відэакасэтаў. Гэтая апаратура, паводле Антончыка, выкарыстоўвалася ў час нядаўняй выбарчай кампаніі па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў. Зь яе дапамогай кандыдат у дэпутаты Менгарвыканкаму Сяргей Чыслаў дэманстраваў выбарцам фільмы вядомага беларускага рэжысэра-дакумэнталіста Юры Хашчавацкага “Звычайны прэзыдэнт” і журналіста Паўла Шарамета “Дзікае паляваньне”. Дадзеныя абставіны, а таксама той факт, што зь відэатэкі злачынцы выбаралі толькі два вышэй пералічаных фільма, дала Сяргею Антончыку падставы меркаваць, што гэта ня проста крадзеж, а “палітычная помста”. Дарэчы, Сяргей Чыслаў быў зьняты з выбарчай кампаніі за дэманстрацыю гэтых відэастужак. Зрэшты, Антончык ня выключае і чыста крымінальнай вэрсіі здарэньня.