Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 2526 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Згуртаваньне беларусаў Канады павіншавала суайчыньнікаў з гадавінай БНР
13:29, 25/03/2003

Згуртаваньне беларусаў Канады павіншавала суайчыньнікаў з гадавінай БНР. “25 сакавіка 1918 году ўпершыню ў амаль тысячагадовай гісторыі нашага самабытнага народа была абвешчаная дзяржаўнасьць Беларусі і ўтвораная Беларуская Народная Рэспубліка. У гэты сьвяточны дзень просім Вас згадаць свае карані, сваіх родных і блізкіх, краіну, якая Вас узрасьціла, і ўсьвядоміць сваю прыналежнасьць да цудоўнага краю, які даў сьвету Ф.Скарыну і К.Каліноўскага, І.Дамейку і М.Агінскага, А.Міцкевіча і Т.Касьцюшку, Ф.Дастаеўскага і М.Шагала, Я.Купалу й Я.Коласа, М.Багдановіча і Л.Геніюш, Р.Барадуліна і В.Быкава і яшчэ шмат іншых годных людзей. Пачуцьцё нацыянальнага гонару, паважлівае стаўленьне да культуры й гісторыі людзей, адзінства і братэрства нам зараз патрэбныя, каб захаваць само існаваньне беларусаў як нацыі на Зямлі”, -- гаворыцца ў звароце, падпісаным галоўнай управаю ЗБК.

Як паведамляе БелаПАН, Згуртаваньне беларусаў Канады было заснаванае ў 1948 годзе ў Таронта. Прадстаўніцтвы згуртаваньня існуюць у Манрэалі, Садбуры, Гамільтане, Вініпегу, Атаве, канадзкім Лёндане і іншых гарадох. Паводле Міжнароднай грамадзкай арганізацыі “Згуртаваньне беларусаў сьвету “Бацькаўшчына”, беларуская дыяспара ў сьвеце налічвае каля 3,5 мільёнаў чалавек, а ў Канадзе жыве 70.000 беларусаў.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: