Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 2526 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Запазычанасьць спажыўцоў паслуг сувязі павялічылася на 105 мільёнаў рублёў
13:20, 25/03/2003

Да 31 сакавіка беларускія спажыўцы паслуг электрасувязі павінны пагасіць пратэрмінованую запазычанасьць перад сувязістамі, якая ўтварылася на 31 сьнежня леташнега году. Такі тэрмін вызначаны ўрадавымі пастановамі ад 20 лютага 2003 году №215. Забясьпечыць пагашэньне запазычанасьці падведамственнымі арганізацыямі павінны рэспубліканскія органы дзяржаўнага кіраваньня, аблвыканкамы й Менгарвыканкам. Пры гэтым павіна быць забясьпечаная 100-адсоткавая аплата платаў за гэтыя паслугі.

Як паведаміла БелаПАн начальнік кіраўніцтва эканомікі й фінансаў Міністэрства сувязі Ларыса Лабковіч, дэбіторская запазычанасьць у агуле па Рэспубліканскім аб’яднаньні “Белтэлекам” на 1 сакавіка склала больш за 51,4 млрд. рублёў і з 1 лютага павялічылася на 105 млн. рублёў. Зь іх больш за 12,5 млрд. рублёў склала пратэрмінованая запазычанасьць, якая за месяц вырасла амаль на 1,5 млрд. рублёў. Павялічыліся пазыкі гаспадарчых разьліковых прадпрыемстваў, прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу, бюджэтных і іншых арганізацыяў. Павялічылася таксама запазычанасьць па бюджэтнай кампэнсацыі абанэнцкай платы ільготным катэгорыям грамадзянаў; агульная сума запазычанасьці па выплаце гэтых кампэнсацыяў на 1 сакавіка пераўзышла 4,5 млрд. рублёў.

Выключэньне склаў кватэрны сэктар, запазычанасьць якога ў параўнаньні зь лютым скарацілася больш чым на 1,1 млрд. рублёў, хаця пры гэтым пратэрмінованая запазычанасьць павялічылася на 370 млн. рублёў. Найбольшы аб’ём пратэрмінованай запазычанасьці (больш за 3,2 млрд. рублёў) прыпадае на бюджэтныя арганізацыі.

У Міністэрстве сувязі спадзяюцца, што прадпрыемствы і арганізацыі –даўжнікі будуць прытрымлівацца ўзгодненых з арганізацыямі электрасувязі графікаў пагашэньня запазычанасьці. Разам з тым, выконваючы даручэньне ўраду, Мінсувязі рыхтуе прапановы аб парадку абмежаваньня карыстаньня паслугамі электрасувязі тых, хто не забясьпечвае іх своечасовую аплату.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: