Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Індэксы спажывецкіх коштаў у лютым павялічыліся на 1,9 адсоткі 10:52, 25/03/2003
Індэксы спажывецкіх коштаў на тавары й паслугі ў Беларусі ў лютым у параўнаньні з папярэднім месяцам павялічыліся й склалі 101,9 адсоткі. Пры гэтым харчовыя тавары падаражэлі на 2,1 адсоткі, нехарчовыя - на 1,4 адсоткі.
Што тычыцца паслугаў, то, як паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве статыстыкі й аналізу, іх кошт павялічыўся на 1,6 адсоткі. Пры гэтым у жыльлёва-камунальнай гаспадарцы ў лютым у параўнаньні з студзенем на 2,2 адсоткі падаражэла водазабесьпячэньне, на 4,3 -- ацяпленьне. Плата за электрычнасьць, газазабесьпячэньне, карыстаньне жылымі памяшканьнямі засталася на ранейшым узроўні. У сфэры бытавога абслугоўваньня кошты павялічыліся на 3,1 адсоткі, на 2,8 адсоткі падаражэлі паслугі пасажырскага транспарту.