Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 2526 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Іосіф Кабзон адмяніў свой канцэрт у Менску ў знак пратэсту
14:18, 25/03/2003

Дэпутат Дзяржаўнай думы Расеі, народны артыст СССР Іосіф Кабзон адмяніў свой канцэрт у Менску, заплянаваны на 26 сакавіка. Такое рашэньне артыст прыняў пасьля звароту да яго вядомых беларускіх навукоўцаў і дзеячоў культуры, у якім, у прыватнасьці, гаварылася, што ў сфэры міжнацыянальных адносінаў Беларусь “наблізілася да нацысцкіх стандартаў”, пра што сьведчыць выданьне ў Менску ў 1999 годзе кнігі “Война по законам подлости”. Прычым, як адзначалася ў звароце, гэты “антысеміцкі, антыкаталіцкі, антыдэмакратычны опус” быў надрукаваны на дзяржаўным прадпрыемстве “Менская фабрыка каляровага друку” накладам у 30 тысячаў асобнікаў і бясплатна распаўсюджваўся ў “парлямэнце” Беларусі.

Аўтары звароту паведамілі, што, нягледзячы на шматлікія заклікі да Аляксандра Лукашэнкі спэцыялістыў, рэлігійных і грамадзкіх дзеячоў, прадстаўнікоў урадаў Ізраілю й ЗША, а таксама 75 з 109 “дэпутатаў” ПП НС, працягваецца разбурэньне гістарычнай забудовы цэнтру Менску.

Вядомыя дзеячы нацыянальнай культуры й навукі распавялі пра разбурэньне сінагог на вуліцах Дзімітрава й Нямізе, а таксама аб зьнявазе Менскіх вайсковых могілак, дзе пахаваныя жаўнеры Расейскага й Савецкага войска, якія зігінулі ў гады першай і другой сусьветных войнаў.

“Мы зьвяртаемся да Вас – выдатнага дзеяча расейскай культуры з просьбай выступіць супраць прапаганды ксенафобіі і разбурэньня гісторыка-культурных каштоўнасьцяў у Беларусі. Юдэйскія храмы павінны быць адноўленыя і перададзеныя законным уладальнікам, а Менскія брацкія вайсковыя могілкі неабходна захаваць і прывесьці ў належны стан”, -- гаварылася ў звароце.

Дакумэнт падпісалі акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі й Расейскай акадэміі навук Радзім Гарэцкі, доктар фізіка-матэматычных навук Юры Хадыка, ляўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі, паэт Сяргей Законьнікаў, мастак Мікола Купава, народная артыстка Беларусі Зінаіда Бандарэнка, доктар філялёгіі Адам Мальдзіс, ляўрэат дзяржаўнай прэміі Беларусі, тэатральны рэжысэр Валеры Мазынскі й прэзыдэнт зарэгістраванага ў ЗША грамадзкага аб’яднаньня “Усясьветная асацыяцыя беларускіх габрэяў” Якаў Гутман.

Як паведаміла БелаПАН памочнік дэпутата Дзяржаўнай думы Расеі І.Кабзона Сьвятлана Мядзьведзева, на зварот прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі артыст напісаў “канцэрт адмяніць”.

Камэнтуючы БелаПАН рашэньне І.Кабзона, Я.Гутман выказаў задавальненьне пазыцыяй артыста. “З іншага боку, шкада, што гэта адбылося падпольна, бо Іосіф Кабзон публічна не выказаў сваё стаўленьне да разбурэньня гістарычна-культурнай спадчыны ў Беларусі. Хацелася б верыць, што артыст разам з іншымі прадстаўнікамі расейскай інтэлігенцыі... ня будуць маўчаць адносна дзікунства, а таксама прапаганды антысемітызму й ксэнафобіі ў краіне”, -- сказаў Я.Гутман.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: