|
|
||||||||||||||||||||
![]()
УСЕ ПРАЕКТЫ
|
Гульні розуму 15:15, 25/03/2003
Отлететь от берега на кормежку и вернуться – этого вполне достаточно.
Галава нібыта распухла, у грудзіне ўсхліпвала сэрца. Вельмі хацелася прыняць халодны душ. Можа пасьля воднай працэдуры зьявіцца магчымасьць зьвярнуцца да «халоднага розуму», і прыйдзе разуменьне таго, што адбываецца.Ведь для большинства имеет значение не полет, но только лишь еда. Но для чайки по имени Джонатан Ливингстон важен был полет. А еда – это так. Ричард Бах, «Чайка Джонатан Ливингстон» Усё пачалося з банальнага шпацыру на пошту для адпраўкі пасылкі. Я і не скажу дакладна, што менавіта ў гэтым шпацыры прывяло мяне ў стан ціхай гістэрыкі. Дзяўчына, якая прымала пасылкі, працавала так, што маё знаходжаньне ў будынку пошты расьцягнулася на дзьве гадзіны, -- гэта была служба “Экспрэс пошты”. Яе напарніца брала пасылку, ішла да швачнай машынкі і страчыла там мех, а кромку зашывала ўручную. Усе мае спробы паскорыць гэтыя працэдуры ўспрымаліся абслугоўваючым пэрсаналам і чаргой, як умяшальніцтва ў іх распарадак дня. Мяркуючы па ўсім, гэты час у распарадку быў пазначаны як “сон дзённы”. Сон авалодваў і мною, – сілаў змагацца з гэтым амаль не было. Магчыма, менавіта ў такім стане мазгі здольныя нараджаць вартыя думкі. Спрэчнай застаецца толькі ацэнка гэтых думак, -- слушныя яны ці не. Першая думка хаваецца ў цёмных закутках розуму, але выскоквае як чарцянё з табакеркі ў такія моманты і крычыць: “Што я раблю ў гэтай краіне!?” І працягвае: “Што я тут забыў?” “Сям’я? – Так, яна будзе толькі шчасьлівая... забяру дзяцей, забясьпечу ім годны узровень жыцьця і адукацыі... праз некалькі гадоў пераедуць бацькі, няхай пажывуць, як людзі”. І далей: “Сябры? Іх ужо тут няма, яны там... Косьця ў Канадзе займае галоўныя пазыцыі ў фірме ахоўчых сыстэмаў. Дзіма ў Штатах віцэ-прэзыдэнт адной з буйных транспартных кампаніяў. Алег у Чылі займаецца элітным турбізнэсам”. Думкі занесьлі ў адну з гэткіх краінаў... усё складвалася лепш і няма куды. Але чагосьці не хапала... ці “кагосьці”? Адказ знайсьці не пасьпеў, -- сусед па няшчасьцю сказаў: “Дык вы пасылаеце ці не?” Вельмі хацелася паслаць... Мазгі зьлёкку падбадзёрыліся і выціснулі на памяць завучаны адрас атрымальніка, рукі аддалі падрыхтаваную да аплаты суму. Вось і ўсё – я на вуліцу. Па дарозе дадому адна толькі думка мітусілася па чарапной каробцы ў прыступе кляўстрафобіі: “Галоўнае, каб сталакціты лядышак, што зьвісаюць з дахаў, нікога не забілі”. Усход кажа, што думкі матэрыяльныя. Але мяне суцяшала тое, што прыродай кіруюць вышэйшыя сілы, а яны не дазволяць несправядлівасьці. Думкі пацягнуліся да пытаньня пра глябальнае, -- пра справядлівае... Хто кіруе тым злобным і дзікім “дамоклавым мячом”, што вісіць над намі ўжо дзесяцігодзьдзе? Хто дае яму права на тое, каб, падаючы, забіваць насьмерць. І чаму мы сьпім, як “паштовая” чарга? Мы песьцім сваё бясьсільле і суцяшаем сябе думкай пра Ланцэлота, які зьменіць жыцьцё да лепшага. Рамонт падземнага пераходу працягваўся амаль год... за гэты час у Амэрыцы будуецца хмарачос. Уздымаючыся па прыступках, я глядзеў уніз на драўляныя “заплаты”, што зьявіліся ў выбаінах лесьвіцы да канца зімы. Ужо даўно зьнікла жаданьне бачыць вочы суродзічаў. Іх асуджанасьць зацягвае ў бездань суму і не падштурхоўвае да творчасьці; іх адчай кідае ў вір суму і не пакідае шанцу на новае. Адразу на лесьвіцы ў інваліднай калясцы сядзеў чалавек. У яго не было ног. Я часта бачу яго, калі праходжу па падземным пераходзе. Яго прывозяць на гэтае месца кожную раніцу. Мінакам за дапамогу ён кажа “дзякуй”. Кажа і глядзіць у вочы. Кажа спакойна і ўпэўнена. Кажа так, што, здаецца, няма чалавека мацней духам. Ён той, хто штодзень перамагае сябе ранейшага, не пакідаючы шанцу слабасьці і бязвольлю. І гэтым адрозніваецца ад нас: ён ведае, што чалавек можа пераадольваць асуджанасьць і адчай, пакуль б’ецца ягонае сэрца. Ён – ведае. Мы – яшчэ не. Мы баімся стаць разумнымі, бо ведаем, што разумны незалежны. Мы баімся стаць сумленнымі, бо ведаем, што сумленныя бескарысьлівыя. Мы баімся стаць моцнымі, бо ведаем, што на моцным адказнасьць. Але нам прыдзецца стаць моцнымі духам і адважнымі сэрцам, каб пачаць новае жыцьцё – жыцьцё ў палёце. nnnnn
1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org. Экспарт навiнаў
|