Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
23-27 сакавіка беларусы Польшчы сьвяткуюць 85-ыя ўгодкі абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі.
Як стала вядома БелаПАН, 23 сакавіка ў Беластоку адбыўся сьвяточны вечар, наладжаны Беларускім зьвязам Польшчы. Удзел у мерапрыемстве прынялі жыхары Беластоку, Бельска-Паляскага, Гайнаўкі, Гарадку. У канцэртнай частцы выступілі групы "ima" з Гарадку і "Malanka" зь Бельска-Падляскага. 25 сакавіка беларускае таварыства “Хатка” ў Гданьску наладзіць ускладаньне кветак да помніка беларускаму пастару, перакладчыку Новага Запавету на беларускую мову Лукашу Дзекуць-Малею. 27 сакавка Інстытут беларускай культуры правядзе ў Варшаве канцэрт беларускай групы сярэднявечнай музыкі “Стары Ольса”. Традыцыя сьвяткаваньня гадавіны абвяшчэньня БНР была адноўленая ў сярэдзіне 80-х гадоў ХХ стагодзьдзя намаганьнямі студэнтаў-беларусаў з Варшаўскага ўнівэрсытэту. Пасьля 1989 году сьвяточныя мерапрыемствы праводзяцца Беларускім таварыствам “Хатка” з Гданьску, Беларускім аб’яднаньнем студэнтаў, Беларускім дэмакратычным аб’яднаньнем, Беларускім зьвязам Польшчы, а таксама беларускімі школамі.