Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 2526 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Беларусі выгодная параза Садама, Лукашэнку -- не
10:56, 25/03/2003

“Прагназаванае зьніжэньне коштаў на нафту прывядзе да зьмяншэньня пазыкаў “энэргазалежных” дзяржаваў СНД, піша расейская “Независимая газета”. Нягледзячы на супярэчлівыя заявы лідэраў СНД, вайна ў Іраку нясе краінам Садружнасьці неблагія пэрспэктывы. Хтосьці спадзяецца на атрыманьне долі ў пасьляваенным перадзеле ірацкіх рынкаў, камусьці мроіцца аб паскарэньні працэсу ўступленьня ў НАТО, а хтосьці зь лідэраў незалежных дзяржаваў ужо падлічвае ўскосныя прыбыткі, зьвязаныя з паслабленьнем Расеі.

Яраслаў Раманчук, прэзыдэнт Навукова-дасьледчыцкага цэнтру Мізэсу ў Менску лічыць, што “СНД пасьля вайны ў Іраку будзе працаваць ўжо ў новай геапалітычнай сытуацыі, калі дакладна акрэсьліцца цэнтар сілы ў сьвеце. Напэўна, паскоранымі тэмпамі пасьля сканчэньня вайны змогуць весьці больш рацыянальную палітыку ў рамках “чацьвёркі”. Беларусь, як і ЗША, зьяўляецца імпартэрам нафты. Таму ў агуле ёй выгодна паніжэньне коштаў на нафту, якое стане вынікам амэрыканскіх бамбардзіровак. Новая цэнавая палітыка будзе садзейнічаць эканамічнаму росту і дазволіць беларускім прадпрыемствам дакладна кіраваць выдаткамі. Іншая справа – наколькі танная нафта здольная зьмяніць структуру беларускай эканомікі. Практыка паказвае, што краіна, якая атрымоўвае танныя энэргарэсурсы, ня схільная прымаць сур’ёзныя крокі па аздараўленьні эканомікі. Яшчэ адзін аспэкт – гандлёвыя зносіны Беларусі зь Іракам. Вядома, легальных гандлёвых каншахтаў паміж гэтымі краінамі вельмі мала, таваразварот мінімальны. Таму прамых эканамічных наступстваў для Беларусі вайна не прынясе. Але для Менску можа быць небясьпечнай пасьляваенная сытуацыя, калі будзе праведзены аналіз неафіцыйных гандлёвых зьдзелак. Пацьверджаньне інфармацыі аб пастаўках зброі й тэхнікі Іраку насуперак санкцыяў ААН можа мець самыя негатыўныя палітычныя наступствы для Лукашэнкі”.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: