Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 2526 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Беларусь не ратыфікавала пагадненьне аб “саюзнай” уласнасьці
10:53, 25/03/2003

Будаўніцтву “саюзнае дзяржавы” перашкаджае да гэтага часу нератыфікаванае Беларусьсю пагадненьне аб саюзнай уласнасьці, якое было падпісанае бакамі ў 2002 годзе. Пра гэта ў інтэрвію РІА “Новости” заявіў намесьнік дзяржаўнага сакратара “саюзнае дзяржавы” Сяргей Калашнікаў. Паводле яго, сёньня “тыя залогавыя інструмэнты, якія мы выкарыстоўваем для крэдыту ў адсутнасьці закону аб уласнасьці, ня могуць быць пераведзеныя ва ўласнасьць з тае прычыны, што наяўнай ўласнасьці няма”.

Яшчэ адной праблемай зьяўляецца тое, што на сёньня сыстэма выдачы новых крэдытаў на рэалізацыю “саюзных” праграмаў стала больш складанай.

У гэтай сувязі, паведаміў Калашнікаў, “прынятае рашэньне аб крэдытаваньні некаторых праграмаў па прынцыпу крэдытаваньня стаўкі займу банкаўскага крэдыту”.

Аднак, зазнаўчыў намесьнік дзяржсакратара, “адна справа аддаць крэдыт у якасьці фінансаваньня “саюзнай” праграмы з забавязкам вяртаньня. Іншая справа – прафінансаваць стаўку крэдыту, калі банкі ніякіх крэдытаў бяз пэўных забавязкаў не даюць”.

Кажучы пра бюджэт “саюзнае дзяржавы”, Калашнікаў назваў яго прыняцьце ў студзені “незвычайным посьпехам”. На сёньня бюджэт пачынае рэалізоўвацца, ідзе фінансаваньне тых праграмаў, якія ў ім закладзеныя.

“Што тычыцца вяртаньня раней выдадзеных крэдытаў, то тут справа ідзе па-рознаму”, -- паведаміў Калашнікаў.

З аднаго боку, цэлы шэраг структураў, якім у канцы 90-х гадоў выдавалі крэдыт пад разьвіцьцё сумесных праграмаў, вяртаюць грошы.

У той самы час, паводле Калашнікава, цэлы шэраг прадпрыемстваў, не адмаўляючыся ад вяртаньня грошай, прапанавалі перагледзіць саму сыстэму вяртаньня, каб выкарыстоўваць гэтыя сродкі для дальнейшага разьвіццья “саюзных” праграмаў.

У агуле, сьцьвярджае намесьнік дзяржсакратара, “ідзе паўнавартаснае вяртаньне грошай па крэдытах”.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: