Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 2526 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Івонка Сурвіла: Толькі разам мы выратуем наш край
12:18, 25/03/2003

Сёньня ў беларусаў вялікае сьвята – 85 гадоў з дня абвяшчэньня Незалежнасьці Беларусі. У гэты дзень, 25 сакавіка 1918 году была ўтвораная Беларуская Народная Рэспубліка. І няхай першая незалежная беларуская дзяржава праіснавала менш за год, гэты дзень назаўсёды застанецца ў жыцьці краіны і ў жыцьці беларусаў -- вельмі важным і па-сапраўднаму нацыянальным сьвятам. Традыцыйна ў Дзень Волі ў Беларусі і за мяжой праходзяць сьвяточныя мерапрыемствы. У Менску акцыя, прымеркаваная да гадавіны БНР, пачнецца а 17.30 на плошчы Якуба Коласа. Сёньня са зваротам да беларускага народа ў сувязі з угодкамі абвяшчэньня Незалежнасьці Беларусі зьвярнулася старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонка Сурвіла.

ЗВАРОТ
да беларускага грамадзтва з нагоды 85-х угодкаў абвяшчэньня Незалежнасьці Беларусі.


Дарагія Суродзічы,

Ад імя Рады Беларускае Народнае Рэспублікі, вітаю Вас з нашым вялікім нацыянальным сьвятам і юбілеем, 85-мі ўгодкамі абвяшчэньня – пасьля даўгога пэрыяду паняволеньня нашага краю расейскай імпэрыяй – Незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі.

Жадаю кожнаму з Вас асабістага шчасьця і задавальненьня з жыцьця. Але ведаю сама па сабе: сапраўднае шчасьце мы адчуем толькі ў сваёй незалежнай і дэмакратычнай дзяржаве.

Дык што ж: трэба працягваць змаганьне. І таму жадаю Вам патрэбных у гэтым змаганьні мужнасьці і трываласьці, гордасьці нашай спадчынай ды веры ня толькі ў свае сілы, але і ў сілы ўсяго беларускага народа.

Хацела б адначасна падзяліцца думкамі пра нашую найбольшую патрэбу – еднасьць.

Трагедыя нашага народу – як на Бацькаўшчыне, так і на чужыне – гэта адсутнасьць між намі адзінства і салідарнасьці. Думаю, што выплывае гэта з нашага скрайняга індывідуалізму. Дзіўны парадокс беларускае натуры: беларус памяркоўны ў дачыненьні да чужых, але часта вельмі непамяркоўны ў дачыненьні да сваіх. На дзіва, гістарычна гэта не ператварылася ў неталерантнасьць нашага народу.

Затое на кожным кроку бачу, да чаго вядзе наша міжасобная непамяркоўнасьць. Divide et impera – казалі рымляне: падзяляй і пануй. Гэта зразумелі ўсе калянізатары, усе імпэрыі. Перад тым, як пачаць сьціраць гістарычную памяць народу, перад тым, як адбіраць у яго рознымі спосабамі ягоныя каштоўнасьці, каб лягчэй было яго паняволіць, яго дзяліць. Нас дзялілі і адны, і другія шмат разоў. Дзялілі нашую тэрыторыю, дзялілі нас на ўсходніх і заходніх, на праваслаўных і каталікоў, на працоўных і паноў і г.д, і г.д. Толькі з адной мэтай: каб лягчэй было нас падпарадкаваць ды сьцерці як нацыю з паверхні зямлі.

Сёньня заклікаю кожнага палітычнага і арганізацыйнага лідэра: яднайце людзей вакол ідэалаў 25-га Сакавіка і яднайцеся між сабою. Незалежнасьці паасобку мы не абаронім. Рэжыму паасобку ня зьменім. Дабрабыту нашага народу паасобку мы не дасягнем.

Адзін вельмі дарагі мне сьвятар прыгадаў аднойчы народную мудрасьць – прыклад веніка, які лёгка паламаць галінка па галінцы, а які ён моцны, калі зьвязаны. Нядаўна пацьвердзілі гэта падзеі ў Югаславіі. Народ пазбавіўся дыктатуры толькі тады, калі зьяднаўся ды выйшаў сотнямі тысяч на вуліцы Бялграду. Прыклад гэты, магчыма, цяжка ажыцьцявіць у Беларусі ў гэтым мамэнце, але калі хочам выжыць як нацыя, мусім цяпер ужо шукаць адзінства. Мы выратуем наш край і здабудзем той лад жыцьця, на які заслугоўваем, толькі разам – зьяднаныя.

Жыве Беларусь!

Івонка Сурвіла,
Старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: