|
|
||||||||||||||||||||
![]()
УСЕ ПРАЕКТЫ
|
Беларусь і Ўкраіну ў Эўропу! 10:42, 25/03/2003
Мы вельмі занепакоеныя тым, што, нягледзячы на шматлікія пратэсты міжнародных праваабарончых арганізацыяў, за кратамі да гэтага часу знаходзяцца арганізатары Народнага Маршу “За лепшае жыцьцё!”, які адбыўся ў Менску 12 сакавіка 2003 году. Зьняволеньне вядомых праваабаронцаў і грамадзкіх дзеячоў Андрэя Саньнікава, Людмілы Гразновай, Зьмітра Бандарэнкі й Леаніда Малахава зьяўляецца сьведчаньнем адсутнасьці павагі да элемэнтарных агульначалавечых правоў і свабодаў у Беларусі. Мы падтрымліваем патрабаваньні тэрміновага вызваленьня ўсіх беларускіх палітзьняволеных. Тэндэнцыі кіроўных рэжымаў Беларусі і Ўкраіны, якая таксама мае сваіх Вязьняў Сумленьня, становяцца ўсё больш падобнымі. Украіна ў пачатку 2003 году таксама сьвяткавала 85-ыя ўгодкі адраджэньня сваёй дзяржаўнасьці. Аднак, Дзень Незалежнасьці Украінскай Народнай Рэспублікі да гэтага часу на дзяржаўным узроўні не прызнаны сьвяточным, а ўрачыстасьці з гэтае нагоды ўжо шмат гадоў ладзяць пераважна грамадзкасьць і апазыцыя. Гэта кантрастуе з адкрыцьцём ініцыяванага Леанідам Кучмам “Году Расеі ва Ўкраіне” і дзяржаўным сьвяткаваньнем 85-годзьдзя з Дня нараджэньня В.Шчарбіцкага, маскоўскага намесьніка ва Ўкраіне, які вядомы ўзмацненьнем рэпрэсіяў і русыфікацыяй. Другой агульнай падзеяй для Украіны й Беларусі стала ўключэньне нашых дзяржаваў разам зь некаторымі афрыканскімі краінамі ў сьпіс суседзяў Эўрапэйскага зьвязу, далучэньне якіх да ЭЗ не прадугледжваецца. Трэцяй агульнай роўніцай для грамадзкіх пратэстаў стала заява кіраўнікоў Украіны, Беларусі, Казахстану й Расеі аб стварэньні Арганізацыі рэгіянальнай інтэграцыі, мэтай якой прэм’ер-міністар Расеі М.Касьянаў называе ўвядзеньне расейскага рубля ў нашых краінах. Мы ўсьведамляем эўрапейскую ськіраванасьць будучага разьвіцьця Ўкраіны й Беларусі і заяўляем аб беспэрспэктыўнасьці спробаў рэанімацыі эўраазіяцкай “турмы народаў”. Імкненьне ўкраінцаў і беларусаў да свабоды й дэмакратыі, хутчэйшай інтэграцыі ў эўрапейскую супольнасьць працягвае расьці, што пацьвярджаюць апошнія сацыялягічныя дасьледаваньні. Мы выказваем салідарнасьць з акцыяй беларускай апазыцыі, прысьвечанай Дню Волі, бо тры асноўныя лёзунгі беларускага Шэсьця з нагоды Дня Волі – “85 гадоў Незалежнасьці!”, “Беларусь – у Эўрапэйскі Зьвяз!”, “Не – расейскаму рублю!”, -- зьяўляюцца актуальнымі і для Ўкраіны. Тарас Чарнавіл, дэпутат Вярхоўнай Рады Ўкраіны, фракцыя “Наша Ўкраіна”, дэпутацкая група Партыі “Рэформы й парадак” (сын лідэра руху Вячаслава Чарнавіла, які загінуў у дзіўнай “аўтакатастрофе” 25 сакавіка 1999 году, перад прэзыдэнцкімі выбарамі 1999 г.) Мыхайла Косіў, народны дэпутат, фракцыя «Наша Ўкраіна», депутацкая група партыі «Рэформы й парадак», (былы дысыдэнт-шасьцідзясятнік) Валадымыр Яварыўскі, народны дэпутат, фракцыя «Наша Ўкраіна», Старшыня Саюзу Пісьменьнікаў Украіны Іван Гаўрылік, народны дэпутат, фракцыя «Наша Ўкраіна», депутацкая група партыі «Рэформы й парадак» Яўген Гірнык, народны дэпутат, фракцыя «Наша Ўкраіна», депутацкая група Народнага Руху Ўкраіны (сын Олексы Гірныка, які на 60-годзьдзе Незалежнасьці Ўкраінскай Народнай Рэспублікі ў знак пратэсту супраць савецкай палітыкі русыфікацыі спаліў сябе на магіле Т.Шаўчэнкі.) Мікола Томэнка, народны дэпутат, фракцыя «Наша Ўкраіна», дырэктар Інстытута Палітыкі Юры Оробэць, народны дэпутат, фракцыя «Наша Ўкраіна» Яўген Жоўцяк, народны дэпутат, фракцыя «Наша Ўкраіна», депутацкая група Ўкраінскай Народнай Партыі Васіль Чарвоній, народны дэпутат, фракцыя «Наша Ўкраіна», депутацкая група Ўкраінскай Народнай партыі Андрый Шкіль, народны дэпутат, фракцыя блёку Юліі Цімашэнкі, (лідэр УНА-УНСО, першы ўкраінскі палітвязень, асуджаны за арганізацыю масавай акцыі 9 сакавіка 2001 г., які выйшаў на волю дзякуючы свайму абраньню ў Раду вясной леташнега году), Лэўко Лукьяненка, народны дэпутат, фракцыя блёку Юліі Цімашэнкі, Старшыня рады Рэспубліканскай партыі «Сабор», у канцы 1980-х гг. – старшыня Ўкраінскага Гэльсынскага зьвязу, Сьцяпан Хмара, народны дэпутат, фракцыя блёку Юліі Цімашэнкі, Усеўкраінскае аб’яднаньне “Бацькаўшчына”, савецкі палітвязень і дысыдэнт Юры Буздуган - лідэр Сацыял-дэмакратычнай партыі Ўкраіны Олэна Скамарошчанка – старшыня Сакратарыяту Сацыял-дэмакратычнай партыі Ўкраіны Владыслав Каськів – каардынатар Кааліцыі ўкраінскіх грамадзкіх арганізацыяў "Свабода Выбару" Васыль Кук – генэрал, грамадзкі дзеяч Наталя Осьмак – намесьнік Старшыні Лігі ўкраінскіх жанчын, (дачка Кірыла Осьмака – чальца Цэнтральнай Рады Ўкраінскай Народнай Рэспублікі (1918)) Юрий Бадзько - філёзаф, савецкі палітвязень, дысыдэнт-праваабаронца Васіль Осіенка – сябра Харкаўскай Праваабарончай Групы, былы савецкі палітвязень, дысыдэнт-праваабаронца Праваабарончай Групы, дысыдэнт-праваабаронца, сябра Ўкраінскай Гэльсынскай Групы Іван Сікора, каардынатар Нацыянальнай антыкарупцыйнай праграмы, Анатоль Матвіенка, нардэп, фракцыя блёку Юліі Цімашэнкі, Старшыня Ўкраінскай Рэспубліканскай партыі "Собор" Аляксандар Турчынаў, нардэп, фракцыя блёку Юліі Цімашэнкі Юры Ключкоўскі, фракцыя "Наша Ўкраіна", намесьнік старшыні Народнага Руху Ўкраіны Вячаслаў Кірыленка, нардэп, фракцыя "Наша Ўкраіна" кіраўнік Моладзевага Руху дэпутацкай групы Ўкраінскай народнай партыі.
1998-2007 © Хартыя'97. Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.
Мерседес Фары 124 замена стекла Маленький твердотопливный котел Roca P-30-5 Научись- Списки Delphi |